Лы́цавічы. Сустракаецца таксама варыянт Лы́чавічы (, ) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 182 двары, 497 жыхароў, з іх працаздольных — 347.
Цэнтральная сядзіба ААТ «Чурлёны», кіраўнік Пётр Мікалаевіч Міргалоўскі.
Гісторыя У 1931 годзе — вёска ў Вішнеўскай вясковай гміне Свянцянскага павета. 74 двары, 383 жыхары.
З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр Чурлёнскага сельсавета (у 1959 годзе далучаны да Іжанскага сельсавета).
У 2003 годзе ў вёсцы было 170 двароў, 538 жыхароў. З 2008 года аграгарадок.
Вядомыя асобы Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч, беларускі вучоны ў галіне батанікі. Старшыня тэрміналагічнай камісіі Рады Таварыства беларускай мовы.
Памятныя мясціны
Паравы млын 1926 года Былы панскі гараж, гаспадарчыя пабудовы, сядзібны парк
Культавыя ўстановы
Капліца ў гонар праведнай Ганны (асвечаная ў 2012 годзе)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Іжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна