Лонданскі кінафестываль (, скарочана LFF, таксама вядомы як ) — адзін з самых буйных і ўплывовых міжнародных кінафестываляў у Злучаным Каралеўстве. Праводзіцца штогод з 1956 года ў другой палове кастрычніка — пачатку лістапада ў Лондане.
Галоўным прызам кінафестывалю з'яўляецца «Сазерленд Трофі», ім узнагароджваюцца самыя арыгінальныя дэбютныя фільмы. Арганізатарам фестывалю з'яўляецца Брытанскі інстытут кіно, найбуйнейшым спонсарам газета The Times. Штогод на кінафоруме праводзіцца адбор з больш чым 300 дакументальных і кароткаметражных фільмаў з 50 краін свету. Традыцыйна праграма фестывалю ўключае ў сябе карціны, якія ў Вялікабрытаніі раней не дэманстраваліся, у тым ліку нядаўна адрэстаўраваныя. На кінафоруме штогод прадстаўлена праграма адукацыйных мерапрыемстваў, лекцый, майстар-класаў, прэзентацый падзей кінаіндустрыі.
Узнагароды На кінафестывалі штогод прысуджаюцца прэміі ў наступных намінацыях: Сазерленд Трофі — асноўная ўзнагарода кінафоруму, якой удастойваюцца найлепшыя з упершыню прадстаўленых фільмаў. Прэмія Грырсана — прысуджаецца за найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм на фестывалі. Узнагарода носіць імя шатландскага дакументаліста Джона Грырсана * Найлепшы фільм — прысуджаецца самым арыгінальным кінапрацам. Прэмія найлепшаму брытанскаму дэбютанту — прысуджаецца брытанскім сцэнарыстам, прадзюсарам, рэжысёрам, працы якіх сярод пачаткоўцаў былі прызнаныя найлепшымі на фестывалі. Узнагарода Брытанскага інстытута кіно «BFI Fellowships» — прысуджаецца рэжысёрам-дэбютантам кінафестывалю.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Лонданскага кінафестывалю
Катэгорыя:Кінафестывалі Вялікабрытаніі Катэгорыя:З’явіліся ў 1956 годзе Катэгорыя:Культура Лондана