Пётр Лукіч Даўбешкін ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі капітан, Герой Савецкага Саюза (17.11.1943, пасмяротна).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Паўлавічы Віцебскага павета (зараз у Віцебскай вобласці Беларусі). У 1934 годзе скончыў Віцебскі фінансава-эканамічны тэхнікум, працаваў бухгалтарам-эканамістам. З 1934 г. у Чырвонай Арміі. У 1937 годзе скончыў Сумскае артылерыйскае ваеннае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. на Калінінскім, Бранскім, Варонежскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім франтах.
Камандзір дывізіёна 272-га гвардзейскага мінамётнага палка (6-ы гвардзейскі танкавы корпус, 3-я танкавая армія, Варонежскі фронт) гвардыі капітан П. Л. Даўбёшкін вызначыўся 22 верасня 1943 г. у баях каля горада Пераяслаў (Украіна). Дывізіён адным з першых фарсіраваў раку Дняпро каля сяла Грыгарыўка, на захопленым плацдарме адбіў 8 контратак праціўніка. Гвардыі капітан П. Л. Даўбёшкін загінуў у баі за сяло Грыгарыўка 3 кастрычніка 1943 года.
Пахаваны ў сяле Ташань Пераяслаў-Хмяльніцкага раёна Кіеўскай вобласці.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі
Памяць Мемарыяльная дошка ў аграгарадку Ноўка (Віцебскі раён) на будынку школы, у якой вучыўся П. Л. Даўбёшкін.
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт Віцебскага райвыканкама
Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Капітаны СССР