German Masters 2014 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 29 студзеня па 2 лютага 2014 года на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія. Турнір стаў восьмым розыгрышам German Masters, заснаванага ў 1995 годзе і адноўленага ў 2011 годзе. Прызавы фонд турніру склаў €335,000 (на €35,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх €80,000 атрымаў пераможца (на €20,000 больш, чым у мінулым годзе).
Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу двух дзён 11 і 12 снежня 2013 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі ўсе 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе, пачынаючы з 1/32 фіналу, гулялі на выбыванне. Турнір стаў першым розыгрышам German Masters, дзе ў асноўнай стадыі выступалі 64 удзельнікі (да гэтага асноўная стадыя заўсёды складалася з 32 гульцоў). Па гэтай прычыне ў першых раўндах (аж да чвэрцьфінальных паядынкаў) выкарыстоўвалася 8 гульнявых сталоў: 7 на «Вялікай арэне» і 1 на «Малой арэне».
У кваліфікацыйным раўндзе турніру было выканана два максімальныя брэйкі: Дэчават Пумджаенг зрабіў 101-ю серыю ў 147 ачкоў у гісторыі снукера ў матчы супраць Зака Сурэці, а на наступны дзень гэты вынік паўтарыў Гэры Уілсан, чыім праціўнікам быў Рыкі Уолдэн. Леташні чэмпіён турніру Алістэр Картэр уступіў у першым жа раўндзе тайскаму снукерысту Дэчавату Пумджаенгу з лікам 4:5, таксама як і фіналіст German Masters 2013 Марка Фу, які прайграў у першым матчы асноўнай стадыі Полу Дэвісану — 2:5. Шэсць з васьмі першых нумароў пасеву выбылі да трэцяга раўнда, уключаючы аўстралійца Ніла Робертсана (прайграў Цяню Пэнфэю — 1:5) і Марка Сэлбі (прайграў Курту Мэфліну — 3:5), якія займалі першыя месцы ў сусветным рэйтынгу і выбылі ў 1/16 фіналу, а таксама дзеючага чэмпіёна свету Роні О'Салівана, які ў кваліфікацыі саступіў тайцу Цепчае Ун-Нуху з лікам 4:5. Таксама ў другім крузе вылецеў двухразовы пераможца турніру Джон Хігінс, прайграўшы Дамініку Дэйлу — 3:5. Два гульца з топ-8 сеяных, якія прайшлі ў 1/8 фінала, Дзін Цзюньхуэй і Джад Трамп, дайшлі да фіналу першынства. Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру, 143 ачкі, зрабіў Майкл Холт у матчы 1/8 фіналу супраць Алана МакМануса з Шатландыі.
Пераможцам турніру стаў кітайскі снукерыст Дзін Цзюньхуэй, які абыграў на сваім шляху да тытула Кірэна Уілсана ў кваліфікацыі (5:2), Майка Дана (5:1), валійцаў Марка Уільямса і Дамініка Дэйла (5:1 і 5:3 адпаведна), Джо Пэры (5:2), Раяна Дэя (6:5) і Джада Трампа ў фінальным паядынку з лікам 9:5. Гэтая перамога стала дзясятым рэйтынгавым поспехам Дзіна, а таксама чацвёртым рэйтынгавым тытулам кітайца ў сезоне. Такім чынам, ён стаў першым гульцом, які выйграў больш за тры рэйтынгавыя першынствы, з сезона 1990/1991, калі сяміразовы чэмпіён свету шатландзец Стывен Хендры выйграў пяць турніраў рэйтынгавага ўзроўню.
Турнір
German Masters 2014 стаў восьмым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1995 годзе пад назвай адкрытага чэмпіянату Германіі () і праходзіў да 1998 года. У 2011 годзе першынства было адноўлена і з таго часу праходзіць штогод. German Masters 2014 праходзіў на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія.
German Masters 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся сёмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.
Матчы турніру гуляліся на васьмі сталах арэны Тэмпадром, уключаючы 7 сталоў на «Вялікай арэне» і 1 — на «Малой арэне», а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла амаль за паўтара месяцы да гэтага на арэне Метрадром у Барнслі, Англія.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру склаў €335,000, г.зн. на €35,000 больш, чым у мінулым годзе. Таксама на €20,000 у параўнанні з German Masters 2013 атрымаў пераможца турніру — €80,000. Акрамя таго, Дэчават Пумджаенг і Гэры Уілсан, якія зрабілі па максімальным брэйку ў кваліфікацыі, падзялілі паміж сабой £2,500. Па правілах прыза за серыю ў 147 ачкоў абавязацельствы па выплаце прызавых за максімум бярэ на сябе турнір, у рамках якога была аформлена гэтая серыя.
ДасягненнеПрызавыяПераможца€80,000Фіналіст€35,000Паўфіналісты€20,000Чвэрцьфіналісты€10,0001/8 фіналу€5,0001/16 фіналу€3,0001/32 фіналу€1,500Вышэйшы брэйк€4,000 Агульны прызавы фонд €335,000
Рэйтынгавыя ачкі
German Masters 2014 меў мінімальна магчымае сярод паўнавартасных рэйтынгавых турніраў размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, пры якім пераможца атрымаў 5000 балаў. Аналагічнае размеркаванне ачкоў было толькі на адкрытых чэмпіянатах Аўстраліі, Індыі і Уэльса.
ДасягненнеАчкіПераможца5.000Фіналіст4.000Паўфіналісты3.200Чвэрцьфіналісты2.5001/8 фіналу1.9001/16 фіналу1.4001/32 фіналу9001/64 фіналу (квал.)400
Фармат турніру
На German Masters 2014 прыняло ўдзел 128 гульцоў, з якіх 118 — удзельнікі мэйн-тура і 10 — аматары. Усе гульцы пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён 11 і 12 снежня 2013 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы (упершыню на German Masters).
64 пераможцы кваліфікацыйнага этапа гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу German Masters. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу пяці дзён (1/8 фіналу і чвэрцьфіналы ў адзін дзень) на арэне Тэмпадром у Берліне, Германія.
Стадыя Тэрміны Кваліфікацыйны раўнд 11—12 снежня 9 5 1/32 фіналу 29—30 студзеня 9 5 1/16 фіналу 30 студзеня 9 5 1/8 фіналу 31 студзеня 9 5 1/4 фіналу 31 студзеня 9 5 1/2 фіналу 1 лютага 11 6 Фінал 2 лютага 17 9
Кваліфікацыя
Кваліфікацыйныя матчы
Пасеў гульцоў на German Masters 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 9 снежня 2013 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013 года). Першы і другі нумары пасеву атрымалі дзеючы чэмпіён (Алістэр Картэр) і чэмпіён свету (Роні О’Саліван) адпаведна.
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Алістэр Картэр (1) 5-3 Эліят Слесар (104) Ніл Робертсан (3) 5-2 Ян Бэрнс (68) 5-3 Зак Сурэці Лю Чуан (48) 5-1 Энтані Пэрсанс Джымі Уайт (58) 5-4 Віні Калабрэзэ (105) Цянь Пэнфэй (61) 5-4 Майкл Уослі (76) Сяа Гадун (26) 5-4 Робін Хал (113) Эндру Хігінсан (28) 5-3 Сэм Бэйрд (77) Мартын Гоўлд (30) 4-5 Рачаёцін Ятарак (110) Маркус Кэмбэл (31) 5-1 Джон Эстлі (94) Джэймі Бёрнэт (40) 5-3 Раян Кларк (107) Род Лоўлер (49) 5-1 Мічэл Трэвіс Адыт'я Мехта (62) 5-0 Лі Янь (82) Джэймі Джонс (38) 3-5 Пол Дэвісан (73) Роберт Мілкінс (15) 0-5 Джоэль Уолкер (85) Марка Фу (11) 5-2 Адам Дафі (67) Сцюарт Бінэм (9) 5-1 Хамад Міа (101) Марк Дэвіс (16) 5-0 Бары Пінчэс (69) Пітэр Лайнс (54) 5-4 Мартын О'Донэл (86) Дэвід Гілберт (36) 5-2 Чжан Аньда (74) Энтані Хэмілтан (42) 5-3 Рос М'юр (100) Бэн Вуластан (34) 5-3 Ліам Хайфілд (72) Майкл Уайт (32) 5-3 Джэймс Кэхіл (111) Грэм Дот (18) 5-0 Эндру Пэджэт (98) Раян Дэй (22) 5-0 Тоні Драга (80) Лян Вэньбо (24) 5-4 Алан Тэйлар (109) Альфрэд Бёрдэн (44) 4-5 Цаа Сіньлун (114) Цаа Юйпэн (56) 5-3 Крыс Уэйкелін (102) Мэцью Сэлт (55) 2-5 Лі Хан (92) Марк Джойс (39) 5-2 Сідні Уілсан Бары Хокінс (8) 5-1 Чэнь Чжэ (79) Стывен Магуайр (7) 5-1 Сцюарт Кэрынгтан (93) Дзін Цзюньхуэй (5) 5-2 Кірэн Уілсан (89) Джад Трамп (6) 5-3 Сандэрсан Лэм Майк Дан (63) 5-0 Крыстафер Кеоган Джэймі Коўп (45) 1-5 Напон Саенхам (99) Роры Мак-Лаўд (47) 2-5 Дэвід Морыс (88) Дэйв Харальд (53) 5-4 Марк Уільямс (19) 5-1 Фрэйзер Патрык (112) Марк Кінг (25) 5-3 Алекс Борг (116) Дамінік Дэйл (29) 5-4 5-2 Алекс Дэйвіс (95) Стыў Дэвіс (57) 5-0 Дылан Мічэл 5-0 Лі Пэйдж (108) Джэрард Грын (60) 5-3 Шэйн Кэсл Кен Доэрці (33) 5-2 Дэвід Грэйс (83) Джон Хігінс (14) 5-3 Джо Свэйл (96) Шон Мёрфі (10) 5-0 Майкл Лэслі (90) Марк Ален (12) 5-3 Крэйг Стэдмэн (81) Рыкі Уолдэн (13) 3-5 Гэры Уілсан (87) Энтані Мак-Гіл (41) 5-0 Крыс Норбэры (106) Найджэл Бонд (52) 1-5 Дэніэл Уэлс (84) Джэймс Уотана (64) 3-5 Лука Брэсэль (71) Юй Дэлу (46) 3-5 Джэймі О'Ніл (91) Джо Пэры (17) 5-0 Скот Дональдсан (75) Майкл Холт (21) 5-3 Лю Хаацян (97) Том Форд (27) 5-1 Адам Уічэрд Пітэр Эбдан (23) 5-3 Дуэйн Джонс Курт Мэфлін (50) 5-1 Робі Уільямс (66) Алан МакМанус (43) 5-1 Джэк Джонс (115) Джымі Робертсан (51) 5-0 Эндру Норман (103) Джэк Лісоўскі (37) 5-0 Халід Бэлаід Марк Сэлбі (4) 5-1 Панкай Адвані (65) Роні О’Саліван (2) 4-5 Цепчая Ун-Нух (70)
Соценныя серыі
У кваліфікацыі было выканана два максімальныя брэйкі. 11 снежня Дэчават Пумджаенг з Тайланда аформіў свой першы максімум у матчы супраць Зака Сурэці. На наступны дзень, 12 снежня, свой першы максімальны брэйк зрабіў англічанін Гэры Уілсан у паядынку супраць Рыкі Уолдэна. Гэтая серыя Уілсана стала 102-й максімальнай серыяй ў гісторыі снукера, а таксама пятай у сезоне 2013/2014 і шостай у 2013 годзе, уключаючы максімум Пумджаенга.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец Усе серыі Гэры Уілсан 2 147, 135 Дэчават Пумджаенг 1 147 Алан МакМанус 1 141 Сяа Гадун 1 122 Дамінік Дэйл 1 120 Мэцью Стывенс 1 118 Напон Саенхам 1 115 Марк Сэлбі 1 115 Пітэр Эбдан 1 113 Майкл Холт 1 111 Ніл Робертсан 1 111 Джад Трамп 1 110 Джо Пэры 1 109 Бары Хокінс 1 107 Марк Кінг 1 107 Энтані МакГіл 1 106 Дэйв Харальд 1 105 Робін Хал 1 103 Рос М’юр 1 102 Сэм Бэйрд 1 101 Майкл Уайт 1 100 Марка Фу 1 100Увогуле 23 Найвышэйшы брэйк: 147 (Гэры Уілсан, Дэчават Пумджаенг)
Удзельнікі
У асноўнай стадыі German Masters упершыню прыняло ўдзел 64 удзельнікі, што выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда. Тры гульцы з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір: Роні О’Саліван (2), Рыкі Уолдэн (13) і Роберт Мілкінс (15).
Пераможца German Masters 2011 году Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у восьмым (з васьмі) розыгрышы турніру, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.
Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў выклікала таксама вялікую колькасць дэбютантаў турніру. У 2014 годзе на German Masters удзельнічаў 21 дэбютант: Лян Вэньбо (24), Майкл Уайт (32), Бэн Вуластан (34), Фергал О’Браен (35), Дэвід Гілберт (36), Марк Джойс (39), Лю Чуан (48), Джымі Робертсан (51), Цаа Юйпэн (56), Джэрард Грын (60), Цянь Пэнфэй (61), Адыт’я Мехта (62), Цепчая Ун-Нух (70), Джоэль Уолкер (85), Гэры Уілсан (87), Дэвід Морыс (88), Джэймі О’Ніл (91), Лі Хан (92), Напон Саенхам (99), Рачаёцін Ятарак (110) і Цаа Сіньлун (114).
Джон Хігінс з Шатландыі два разы станавіўся пераможцам турніру, які тады называўся адкрытым чэмпіянатам Германіі, у 1995 і 1997 гадах. Апроч яго, сярод удзельнікаў розыгрышу 2014 года чэмпіёнамі спаборніцтва былі Марк Уільямс у 2011 годзе і Алістэр Картэр у 2013 годзе.
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі German Masters 2014 года стаў 56-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру быў 51 год, а Дэйву Харальду — 47. Самымі маладымі ўдзельнікамі German Masters 2014 сталі 18-гадовыя Рачаёцін Ятарук і Лука Брэсэль. Джоэлю Уолкеру падчас спаборніцтва было 19 гадоў, а Напону Саенхаму — 21.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах German Masters.
Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру