Хійсі () — у карэла-фінскай міфалогіі — дух лесу, які з'яўляецца ў выглядзе здані або волата. Яму прысвячаліся велізарныя каменныя валуны, каменныя кучы (так званыя сады Хійсі).
У Калевале Хійсі паўстае ў вобразе лася, якога гаспадыня Пох'ёлы старая Лоўхі даручае злавіць герою Лемінкяйнену.
Памяць пра свяцілішчы Хійсі захавалася ў тапаніміцы месцаў пражывання карэльскіх і фінскіх плямёнаў: часта можна сустрэць назвы, якія перакладаюцца як «лес Хійсі», «мыс Хійсі», «востраў Хійсі» і гэтак далей.
Спасылкі Хійсі : інфармацыя на сайце Kalevala. Народны эпас Афіцыйнага партала органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Карэлія. .
Катэгорыя:Карэла-фінская міфалогія