Paradise Oskar (сапраўднае імя спевака — Аксель Энстром, , нар. , Кірканумі, Фінляндыя) — шведскамоўны спявак і аўтар песень, які нарадзіўся і жыве ў Фінляндыі. Удзельнік конкурсу песні Еўрабачанне 2011.
Біяграфія Нарадзіўся 23 кастрычніка 1990 года ў Кірконумі — прыгарадзе Хельсінкі. Свой псеўданім Paradise Oskar (у прыкладным перакладзе — «Шчаслівы Оскар») спявак узяў з кнігі шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн «Расмус-валацуга», у якой Paradise Oskar — валацуга, які грае на акардэоне. З восені 2010 года Аксель Энстром вучыцца ў Кансерваторыі поп- і джазавай музыкі ў Хельсінкі.Paradise Oskar // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. — 12 февраля 2011.
Еўрабачанне 2011 Оскар прыняў удзел у другім паўфінале нацыянальнага адборачнага тура, дзе ён прайшоў у фінал разам з двума іншымі ўдзельнікамі. 12 лютага Оскар перамог у фінскім нацыянальным адборачным туры з песняй «Da Da Dam», атрымаўшы найбольшую колькасць SMS — 46,7 % галасоў. Такім чынам, ён атрымаў права прадстаўляць Фінляндыю на Конкурсе песні Еўрабачанне 2011 у Дзюсельдорфе (Германія) у маі 2011 года.
10 мая ў першым паўфінале конкурсу песні «Еўрабачанне 2011», у якім бралі ўдзел 19 выканаўцаў, Оскар стаў адным з дзесяці пераможцаў і выйшаў у фінал конкурсу.Paradise Oscar вышел в финал «Евровидения» // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 11 мая 2011. 14 мая ў фінале ён выступаў пад першым нумарам. У выніку галасавання набраў 57 балаў і заняў 21- е месца.Финляндия на Евровидении 2011: информация на официальном сайте конкурса Евровидение. Пасля фіналу Оскар атрымаў прэмію ад журналістаў — «Крыштальнае Сэрца». На Еўрабачанні Оскар выступаў з гітарай вытворчасці гітарнай майстэрні «Ландола» з фінскага горада Піетарсаары, якая дасталася яму ў спадчыну ад бацькі.Гитара Paradise Oscar вызывает повышенный интерес // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 13 мая 2011.
Дыскаграфія Альбомы
Sunday Songs (2011)
Спасылкі Finland sends Paradise Oskar to Düsseldorf! Paradise Oskar — Da da dam (Eurovision 2011 Finland) Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2011 Катэгорыя:Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне