Найджэл Бонд (; нар. , , графства Дэрбішыр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст чэмпіянату свету 1995 года і пераможца адкрытага чэмпіянату Брытаніі 1996 года. Былы 5-ы нумар сусветнага рэйтынгу (1996/1997), з сезона 1992/1993 да сезона 1998/1999 нязменна ўваходзіў у топ-16, а з сезона 1991/1992 да сезона 2002/2003 і з сезона 2005/2006 да сезона 2009/2010 — у топ-32.
Пачаў прафесійную кар’еру ў 1989 годзе ва ўзросце 23 гадоў і ў першым жа сезоне дайшоў да паўфіналу рэйтынгавага International Open. У 1990 годзе дайшоў да фіналу Гран-пры і да чвэрцьфіналу першага турніру Трайной кароны — чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў сезоне 1991/1992 дэбютаваў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, чатыры разы дайшоў да рэйтынгавых паўфіналаў і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету. У наступным сезоне дэбютаваў у топ-16 рэйтынгу і на найбуйнейшым запрашальным турніры Мастэрс, а таксама дайшоў да чвэрцьфіналу сусветнага першынства, а ў сезоне 1993/1994 — да чвэрцьфіналаў чэмпіянату Вялікабрытаніі і чэмпіянату свету. У 1995 годзе дайшоў да свайго адзінага фіналу у Крусібле, які стаў яго другім рэйтынгавым фіналам, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 9:18, а ў сезоне 1995/1996 дайшоў да фіналу Тайланд Класік, да чвэрцьфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі ў трэці раз, а таксама здабыў свой першы і адзіны рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, пасля чаго дайшоў да паўфіналу сусветнага чэмпіянату. У наступным сезоне падняўся на найвышэйшае для сябе пятае месца ў рэйтынгу, дайшоў да паўфіналу Мастэрс, што стала яго найлепшым вынікам на гэтым спаборніцтве і ў пяты і апошні раз выйшаў у рэйтынгавы фінал на адкрытым чэмпіянаце Тайланда. У 2003 годзе ў чацвёрты раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі, але ніколі не праходзіў далей, а ў 2009 годзе ў апошні раз гуляў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету. Па сённяшні дзень мае прафесійны статус і з’яўляецца адным з самых узроставых снукерыстаў у мэйн-туры, перамогшы ў 2011 годзе на аднафрэймавым запрашальным турніры Shoot-Out, а ў 2012 — на чэмпіянаце свету сярод ветэранаў.
Апроч аднаго рэйтынгавага тытула, яшчэ пяць разоў перамагаў на прафесійных турнірах, уключаючы перамогу на Мастэрсе Шатландыі ў 1997 годзе. За сваю кар’еру аформіў больш за 100 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-60 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за паўтара мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-30 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 5 (1 перамога; 4 паразы)
Легенда Чэмпіянат свету (0:1) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) Іншыя (1:3)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза 1990 Гран-пры 5:102Параза 1995 Чэмпіянат свету 9:183Параза 1995 Тайланд Класік 6:94Перамога 1996 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 9:85Параза 1997 Адкрыты чэмпіянат Тайланда 7:9
Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза 1993 Strachan Challenge 1992/1993 — Этап 2 4:9
Прафесійныя снукерныя турніры: 11 (4 перамогі, 7 паразаў)
Легенда Рэйтынгавыя турніры (1:4) Нізкарэйтынгавыя турніры (0:1) Нярэйтынгавыя турніры (2:2) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (1:0)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПараза1 Гран-пры, Рэдынг, Англія 5:10Параза2 Strachan Challenge 1992/1993 — Этап 2, Шэфілд, Англія 4:9Параза3 Pontins Professional, Прэстацін, Уэльс 5:9Параза4 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 9:18Параза5 Тайланд Класік, Бангкок, Тайланд 6:9Перамога1 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Плімут, Англія 9:8Параза6 Pontins Professional, Прэстацін, Уэльс 7:9Перамога2 Гран-пры Мальты, Марсаскала, Мальта 7:3Параза7 Адкрыты чэмпіянат Тайланда, Бангкок, Тайланд 7:9Перамога3 Мастэрс Шатландыі, Мазэруэл, Шатландыя 9:8Перамога4 Shoot-Out, Блэкпул, Англія 58:23Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 Кубак Караля, Бангкок, Тайланд 8:7Перамога2 Red and White Challenge, Ісламабад, Пакістан 8:6Параза1 Адкрыты чэмпіянат Вены, Вена, Аўстрыя 2:5Параза2 Адкрыты чэмпіянат Вены, Вена, Аўстрыя 2:5
Турніры сярод ветэранаў: 2 (1 перамога; 1 параза)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 Чэмпіянат свету сярод ветэранаў, Портсмут, Англія 2:0Параза1 Чэмпіянат свету сярод ветэранаў, Портсмут, Англія 1:2
Спасылкі
Профіль на World Snooker Статыстыка Найджэла Бонда на CueTracker.net
Катэгорыя:Снукерысты Англіі