Ярл Вальдэмар Ліндэберг (; 4 жніўня 1876, Хельсінгфорс — 12 снежня 1932, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі матэматык, вядомы сваімі працамі ў галіне тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі. Яго іменем названы адзін з варыянтаў цэнтральнай гранічнай тэарэмы, а таксама адпаведная .

Біяграфія Нарадзіўся 4 жніўня 1876 года ў Хельсінгфорсе (Хельсінках), у Вялікім княстве Фінляндскім у сям’е выкладчыка і рэктара Хельсінкскага політэхнічнага інстытута Карла Леанарда Ліндэберга. У асноўным кар’ера матэматыка была засяроджана вакол Хельсінкскага ўніверсітэта. Спачатку ён займаўся ўраўненнямі матэматычнай фізікі і варыяцыйным злічэннем, але з 1920 года пачаў працаваць у тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыцы.

У 1920 годзе ён выдаў сваю працу аб цэнтральнай гранічнай тэарэме. Праз два гады ён працягнуў працаваць над тэарэмай і знайшоў названую ў яго гонар умову Ліндэберга.

Памёр 12 снежня 1932 года ў Хельсінкі.

Працы Sur l’intégration de certaines equations aux dérivées partielles du second ordre (väitösk.) 1900. Über einige Fragen der Variationsrechnung 1908. J. W. Lindeberg, Eine neue Herleitung des Exponentialgesetzes in der Wahrscheinlichkeitsrechnung, Mathematische Zeitschrift, 15 (1922) 211—225. Todennäköisyyslasku ja sen käytäntö tilastotieteessä 1927.

Спасылкі Фотаздымак Ліндэберга на сайце Portraits of Statisticians. ISI: Milestones of the history of statistics in Finland Tore Schweder: Early Statistics in the Nordic Countries

Катэгорыя:Матэматыкі Фінляндыі Катэгорыя:Постаці матэматычнай статыстыкі Катэгорыя:Імавернаснікі