Ларс (Лаўры) Ёханес Інгман (; , Тэўва — , Турку) — фінскі палітычны і рэлігійны дзеяч. Двойчы быў прэм'ер-міністрам Фінляндыі — з 1918 па 1919 і 1924 па 1925 гг.
Быў членам Эдускунты ў 1907—1919 і 1922—1929 гадах, у 1918 — спікерам Эдускунты, знаходзіўся ў партыі Нацыянальная кааліцыя. З 1916 па 1930 гады быў прафесарам тэалогіі ў Хельсінкскім ўніверсітэце. З 1930 па 1934 год служыў арцыбіскупам Турку, з'яўляючыся кіраўніком Евангелічна-лютэранскай царквы Фінляндыі.
Памёр 25 кастрычніка 1934 у Турку.
Спасылкі
Катэгорыя:Прафесары Хельсінкскага ўніверсітэта Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Фінляндыі Катэгорыя:Архібіскупы Евангелічна-лютэранскай царквы Фінляндыі