Ва́са (, ), састарэлы варыянт Ва́за () — горад і муніцыпалітэт на захадзе Фінляндыі на беразе Батнічнага заліва Балтыкі (былая сталіца Вазаскай губерні Вялікага Княства Фінляндскага, вядомая таксама, як Нікалайстад (), Нікалайстат або Нікалайштат (ад ), , Нікалаінкаўпункі).

Насельніцтва Васы складае 57 501 чалавек (ліпень 2007). Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Астработнія, і шведская мова з’яўляецца роднай мовай для прыкладна 25 % насельніцтва Васы. Горад з’яўляецца важным цэнтрам фінска-шведскага нацыянальнага дыялогу.

У горадзе дзейнічае Васкі ўніверсітэт.

Гісторыя

Атрымаў гарадскі статут у 1606 годзе, падчас валадарання караля Швецыі Карла IX і названы ў гонар каралеўскага дому Васа (Ваза). Падчас вайны 1808—09 гг. горад некалькі разоў быў узяты ў баі рускімі войскамі.

Размешчаны першапачаткова на берагах бухты Батнічнага заліва, пазней, дзякуючы ўзняццю берагоў, у XIX стагоддзі знаходзіўся ўжо на значнай адлегласці ад берага і таму пасля пажару 1852 г., які цалкам яго знішчыў, горад быў перанесены на захад, да марскога берага.

Назва На працягу шматлікіх гадоў Васа некалькі разоў мяняла сваю назву ў выніку змянення напісання, прыняцця палітычных рашэнняў і змянення стану мовы.

Першапачаткова горад насіў назву Mustasaari ( «Чорны востраў») ці Mussor (у гонар вёскі, на месцы якой ён быў заснаваны ў 1606), але праз некалькі гадоў назва была зменена на Wasa (Васа) у гонар шведскай каралеўскай дынастыі. З 1606 па 1855 горад быў вядомы як Васа. У 1855 г. у сувязі са смерцю расійскага імператара Мікалая I, які насіў адначасова тытул Вялікага Князя Фінляндскага, горад атрымаў афіцыйную назву Нікалайштат ці Нікалайстат (Nikolaistadt па-нямецку, Nikolaistad па-шведску і Nikolainkaupunki па-фінску), нягледзячы на гэту, старая назва ўвесь час заставалася ва ўжыванні (у адрозненне ад старой Вазы — Gamla Wasa, яго звалі Новая Ваза — Nya Wasa). Пачынаючы з 1918 года горад афіцыйна стаў называцца Ваза.

Геаграфія Горад размешчаны на ўзбярэжжы Батнічнага заліва Балтыйскага мора ў самым вузкім месцы Кваркенскага праліва. Адлегласць да Швецыі ў гэтым месцы ўсяго 80 км.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Ір’ё Сакары Ір’ё-Коскінен Тарма Пелтакоскі

Гарады-пабрацімы

Спасылкі www.vaasa.fi — афіцыйны сайт горада

Катэгорыя:З’явіліся ў 1606 годзе Катэгорыя:Гарады Фінляндыі