Sisu Auto — фінскі вытворца грузавых аўтамабіляў.

Гісторыя thumb|Тор Неслінг, 1962 год. Кампанія была заснавана 1 красавіка 1931 года. Дырэктарам кампаніі быў прызначаны Тор Несслінг.

thumb|left|S-321, 1932 У 1932 годзе былі вырабленыя першыя грузавікі Sisu мадэляў «S-321» і «S-322».

У 1944 годзе завод Sisu пераведзены з Хельсінкі ў Кар'яа.

Пасля Другой сусветнай вайны кампанія змяніла спецыялізацыю на вытворчасць транспартных сродкаў для ўнутранага рынку. Асноўныя кірункі—вываз лесу, будаўніцтва, спецыялізаваная тэхніка, у меншай ступені гарадскія і міжгароднія перавозкі. Арыентацыя на працу ў суровых паўночных умовах з высокай нагрузкай вызначыла шэраг характарыстык машын, такіх як значная маса (з прычыны трывалай рамы з легіраванай сталі) і разнастайнасць колавых формул (ад 4x2 да 10x10) з выкарыстаннем уласных мастоў. Праз кампетэнтнасць і якасць Sisu-мастоў яны і цяпер шырока экспартуюцца.

У чэрвені 1970 годзе Тор Неслінг абвясціў пра зыход з пасады генеральнага дырэктара Suomen Autoteollisuus, пасля амаль чатырох дзесяцігоддзяў працы. Новы кіраўнік дырэктар Эрык Гілберг прызначаны ў лютым 1971 года.

У 1974 годзе акцыі Oy Suomen Autoteollisuus Ab пераходзяць у дзяржаўную ўласнасць.

У 1997 годзе было падпісана партнёрскае пагадненне з французскай кампаніяй Renault V.I.. Пагадненне ўключала набыццё кампанентаў, у тым ліку кабін, рухавікоў і восей, а таксама імпарт і продаж камерцыйных аўтамабіляў Renault у Фінляндыі. У 1997 годзе Partek набыла кантрольны пакет акцый у Sisu.

У ліпені 2010 года Suomen Autoteollisuus Oy пераходзіць ва ўласнасць Олафа Эленіуса і Ціма Кархонена.

Са снежня 2010 года Sisu супрацоўнічае з Daimler AG. Такім чынам, на цяперашніх мадэлях усталёўваюцца перадачы і рухавікі Mercedes-Benz Actros.

Дзейнасць Sisu спецыялізуецца на вытворчасці цяжкіх грузавых аўтамабіляў.

Sisu Auto Trucks thumb|175px|Sisu Crane Аўтамабілі бягучага мадэльнага шэрагу Sisu Polar выпукаюцца з колавымі формуламі 6х2, 6х4, 8х2, 8х4, 10х2 і 10х4 у розных выкананнях:

Sisu Crane — краны Sisu Rock — самазвалы Sisu Roll — аўтамабілі са зменнымі кузавамі Sisu Timber — грузавікі для транспартавання бярвення Sisu Works — камбінаваныя дарожныя машыны Sisu Carrier — эвакуатары, аўтамабілі для перавозкі тэхнікі

Sisu Defence thumb|175px|Sisu E13TP 8×8 Sisu 4×4 Sisu 6×6 Sisu 8×8 Sisu 10×10

Спасылкі

www.sisuauto.com — афіцыйны сайт www.sisudefence.com — даччыная кампанія па вытворчасці тэхнікі вайсковага прызначэння

Катэгорыя:Кампаніі Фінляндыі Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Фінляндыі Катэгорыя:Вытворцы грузавых аўтамабіляў