Аляксандр Аляксандравіч Куцалай (, ) — беларускі дыпламат.
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1984) і Акадэмію Народнай Гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР і пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (1992).
У 1994—1997 гадах працаваў на розных пасадах у Міністэрстве замежных эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997—2001 гадах быў гандлёвым прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь у МанголііПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2001 г. № 240 «Аб вызваленні А. А. Куцалая ад пасады Гандлёвага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Манголіі». У 2001—2004 гадах быў Начальнікам упраўлення замежнага гандлю, дырэктарам дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
19 лютага 2004 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнамУказ Президента Республики Беларусь от 19 февраля 2004 г. № 102 «О назначении А. А. Куцелая Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Социалистической Республике Вьетнам и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» . Адстаўлены з гэтай пасады быў 3 верасня 2010 годаУказ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 2010 г. № 464 «Об освобождении от должности А. А. Куцелая» .
21 лютага 2011 года ўзнагароджаны ордэнам ПашаныУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 2011 г. № 58 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь».
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Выпускнікі БДУІР Катэгорыя:Паслы Беларусі ў В’етнаме