Іван Міхайлавіч Ушакоў (, горад Барысаў — ) — беларускі тэатральны мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1949).
Біяграфія Скончыў у 1933 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. У 1933—1954 гадах працаваў у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы (у 1939—1952 гадах галоўны мастак).
Творчасць У афармленні спектакляў шырока выкарыстоўваў выразныя сродкі жывапісу, сэнсавы і эмацыйны акцэнт рабіў на пейзажы. Стварыў дэкарацыі да спектакляў «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка, «Фландрыя» Э. Сарду, «Ірынка» К.Чорнага і «Хлопец з нашага горада» К. Сіманава (усе 1941).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча