Януш Астрожскі (каля 1554 — 12 або 13 верасня , Тарнаў) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі (1584—1593), кашталян кракаўскі (з 1593); староста багуслаўскі (з 1591), белацаркоўскі (з 1592), чаркаскі і канеўскі (з 1594), пераяслаўскі (з 1604; увайшло ў трыманне ў 1618). Валодаў горадам Дубна і іншымі маёнткамі на Украіне, горадам Тарнаў у Польшчы і інш.

Януш Астрожскі — адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, апошні прадстаўнік мужчынскай лініі роду і першы, што прыняў Берасцейскую унію. Па яго смерці маёнткі перайшлі да ЗаслаўскіхІ. А. Юхо, В. Л. Насевіч. Астрожскія // С. 223..

Біяграфія З княжацкага роду Астрожскіх уласнага герба, сын Канстанціна-Васіля і Соф’і з Тарноўскіх. Меў братоў Аляксандра і Канстанціна, сясцёр Кацярыну і Лізавету.

Спачатку выхоўваўся ў Дубне, потым пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. У сярэдзіне 1570-х гадоў перайшоў у каталіцтва.

У 1577 годзе бараніў Дубна ад татараў. У Інфлянцкую вайну (1558—1582) у 1579 годзе ўдзельнічаў у выправе на чарнігаўскія і ноўгарад-северскія землі. 2 лютага 1593 года супольна з Аляксандрам Вішнявецкім перамог у бітве пад Пяткай казацкае войска пад камандай К. Касінскага. Для абароны межаў дзяржавы і ўласных уладанняў у 1609 годзе заснаваў Астрожскую ардынацыю, сталіцай якой з цягам часу зрабілася Дубна.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў. Выступаў супраць падтрымкі Ілжэдзмітрыя I і вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618).

Умацаваў Дубенскі замак бастыёнамі, глыбокім ровам і падвесным мостам, а ў самім горадзе заснаваў касцёл бернардзінцаў і касцёл Яна Непамука. Апроч таго, фундаваў касцёлы ў Межырэччы, Палонным і Астроўцы. Праваслаўю ў сваіх валоданнях не перашкаджаў.

Беражліва захоўваў скарбы продкаў, асабліва шанаваў залаты медаль з выявай свайго бацькі, князя Канстанціна-Васіля, якую як абярог браў з сабой у выправы. Гэты медаль цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.

Жонкамі Я. Астрожскага былі: Сузанна Сярэды (1582), дзеці: Элеанора і Еўфрасіння Кацярына Любамірская (1597) Тэафілія Тарла (1612), дзеці: Януш Уладзімір (памёр у маленстве)

Літаратура

Barbara Sawczyk, Maria Sąsiadowicz, Ewa Stańczyk. Ocalić od zapomnienia… Patroni tarnowskich ulic. Tom 2. — Tarnów, 2004. ISBN 83-915445-6-7.

Спасылкі

Януш Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы валынскія Катэгорыя:Кашталяны кракаўскія Катэгорыя:Старосты багуслаўскія Катэгорыя:Старосты белацэркаўскія Катэгорыя:Старосты чаркаскія Катэгорыя:Старосты канеўскія Катэгорыя:Старосты пераяслаўскія