Буэлія (Buellia) — род лішайнікаў сямейства каліцыевых.

Апісанне Талом накіпны, у выглядзе тонкай або тоўстай корачкі, гладкай або з гарбінкамі, парэпанай або арэаляванай (ад белага, светла-шэрага да цёмна-шэрага, карычняватага або бурага колеру). Часам слаявіна дрэнна развіта і незаўважна. Падслаявіна раз-пораз махрыстая, чорная, чарнавата-карычневая (можа адсутнічаць). Апатэцыі сядзячыя або апушчаныя ў талом, лецыдзеевага тыпу. Дыяметр апатэцыяў 0,2–1,5 мм. Дыск апатэцыю ад плоскага да пукатага, чорны або чорна-карычневы, голы або зрэдку з бялёсым, шызым налётам. Край аднаго колеру з дыскам. Уласны край апатэцыю (эксцыпул) звычайна развіты, нярэдка радыяльнай будовы, аднаго колеру з дыскам, раўнамерна афарбаваны, цёмна-карычневы, вугальна-чорны. Эпітэцый заўсёды афарбаваны, карычневы, аліўкавы або зялёны. Гіменій бясколерны або афарбаваны ў верхняй частцы ў зялёны колер, з кроплямі алею або без іх. Гіпатэцый бясколерны, светла- або цёмна-карычневы, цёмна-буры, цёмна-бура-чырвоны. Парафізы членістыя, звычайна злеплены, радзей размешчаны паасобку, тонкія. Сумкі булдавападобныя, Bасidia-тыпу, звычайна ўтрымліваюць па 8 спор, часам больш. Споры 2–4‑клетачныя, спелыя споры — карычневыя, эліпсоідныя.

Пашырэнне У свеце вядома каля 100 відаў. Распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар’і, трапляюцца ў гарах, хвойных і мяшаных лясах, ва ўсіх раслінна-кліматычных зонах. Насяляюць у асноўным камяністыя субстраты, радзей кару дрэў і глебу, часам адзначаны на таломах і апатэцыях лішайнікаў, г. зн. віды гэтага роду адносяцца да ліхенафільных грыбоў.

На Беларусі ў хваёвых лясах сустракаюцца , А. П. ЯЦЫНА ТАКСОНОМИЧЕСКИЙ АНАЛИЗ ЛИШАЙНИКОВ СОСНОВЫХ ЛЕСОВ БЕЛАРУСИ. С. 70 і інш.

, якая расце на кары лісцевых дрэў, камяністых субстратах, споранасіць у вільготныя перыяды года, цяпер уключаецца ў род .

Індыкатарныя расліны.

Крыніцы

Літаратура Буэлія // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Спасылкі

Катэгорыя:Каліцыевыя Катэгорыя:Роды грыбоў