Лука́ (, ) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Глінкаўскага сельсавета. Размешчаны за 4 км на паўднёвы захад ад Глінкі, за 9 км на паўночны ўсход ад Гарадной, за 21 км на захад ад Століна, 225 км ад Брэста, 24 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь на лініі Лунінец — Сарны. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Гарадная — Глінка. 158 гаспадарак, 403 жыхары (2005) С. 583..
Гісторыя У 17 стагоддзі ўрочышча Луку сярод балота Марочнага ў мяшчан Гарадной набыў нячатаўскі войт КігірНГАБ. Ф. 120, воп. 1, спр. 2921, арк. 3-23зв.. Урочышча Лука згадваецца як уласнасць мяшчан у інвентары мястэчка Гарадное 1747 годаНГАБ. Ф. 27, воп. 6, спр. 54. У 1899—1904 стараста мяшчанскай управы мястэчка Гарадное Есіп Андрэевіч Пешка праводзіў актыўнае асушэнне забалочаных земляў вакол мястэчка, у т. л. у Луцэ.
У 1909 фальварак Церабяжоўскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, 1 двор, 5 жыхароў. Належаў Есіпу Пешку.
У 1921 годзе ў складзе Польшчы, фальварак Церабяжоўскай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 1 двор, 3 жыхары. У 1920—1930-х, у сувязі з перанаселенасцю Гарадной, было праведзена асушэнне земляў у Луцэ. Адбылася камасацыя, гэта значыць нарэзка хутароў. На новыя землі пераехала багата сем'яў з Гарадной. Паводле карты Польскага ваеннага геаграфічнага інстытута ў 1925 — 30 двароў.
З 1939 года ў складзе БССР, вёска. Паводле перапісу 1959 г. 472 жыхары. 11 жніўня 1959 года перададзена са складу Гарадноўскага сельсавета ў склад Глінкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.. У Лукенскай школе ў 1958—1960 пачынаў працаваць настаўнікам вядомы фалькларыст Васіль Ліцьвінка.
У 1980 р. 646 жыхароў. Базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама. На 1 студзеня 2002 р. 164 гаспадаркі, 435 жыхароў, у складзе калгасу «1 Мая».
Літаратура
Спасылкі
Фільм «Брацкая свяча» пра Луку і лукенцаў
Катэгорыя:Глінкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Столінскага раёна