Маце́й Сульке́віч (, , таксама вядомы як Магамет Сулейманавіч Сулькевіч, Сулейман Сулькевіч і Мамед бек Сулькевіч, ) — расійскі і азербайджанскі ваенны, крымскататарскі дзеяч, генерал-лейтэнант.
Юнацтва thumb|злева|110px|Радавы герб Мацей Сулькевіч нарадзіўся ў сям’і нашчадкавых шляхцічаў Віленскай губерні, паводле нацыянальнасці — беларускі татарын. Яго бацька, Аляксандр Сулькевіч, даслужыўся да чыну падпалкоўніка ў гусарскім палкуЗалесский К. А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — С. 576Сулькевич М. А..
Будучы нашчадкам татарскіх арыстакратычных сем’яў Вялікага Княства Літоўскага, Мацей Сулькевіч прысвяціў сваё жыццё ваеннай кар’еры. Атрымаўшы агульную адукацыю ў Міхайлаўскім кадэцкім корпусе ў Варонежы, паступіў у Міхайлаўскае ваеннае вучылішча ў Пецярбургу.
Па заканчэнні вучылішча па першым разрадзе падпаручнік Сулькевіч быў накіраваны ў 6-ю артылерыйскую брыгаду. З 3 кастрычніка 1889 года паручнік Сулькевіч — слухач Мікалаеўскай акадэміі генеральнага штаба. У ліпені 1894 года за выдатныя поспехі ў навуках у акадэміі яму быў нададзены чын штабс-капітана.
Служба ў расійскім войску 20 ліпеня 1894 года Мацей Сулькевіч атрымаў званне капітана. Прадпісаннем камандуючага войскамі Адэскай ваеннай акругі № 5084 быў накіраваны ў штаб 7-га армейскага корпуса. У 1899 годзе атрымаў Ордэн Святога Станіслава. У тым жа годзе становіцца падпалкоўнікам. У 1902 годзе Мацей Сулькевіч выдаў у Адэсе на свае сродкі кнігу «Даследаванне паходжання і цяперашняе становішча літоўскіх татараў» польскага ўсходазнаўца, прафесара Пецярбургскага ўніверсітэта Антона Мухлінскага (1808—1877).
У 1903 годзе быў прызначаны начальнікам штабу 15-й пяхотнай дывізіі. 6 снежня 1903 года Сулькевіч атрымаў званне палкоўніка. Падчас руска-японскай вайны служыў у 8-м армейскім корпусе. Быў удзельнікам Мукдэнскай бітвы. У чэрвені 1905 прызначаны камандзірам 57-га пяхотнага Модлінскага палка. Быў узнагароджаны ордэнам Святой Ганны 2-й ступені з мячамі, ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам. 20 мая 1907 года ўзнагароджаны залатой зброяй з надпісам «За адвагу»Исмаилов Э. Э. Золотое оружие с надписью «За храбрость». Списки кавалеров. 1788—1913. — М., 2007, с. 390.
Увосень 1910 года Мацей Сулькевіч становіцца генерал-маёрам. Праз некаторы час прызначаны генерал-кватэрмайстарам штабу Іркуцкай ваеннай акругі. Быў узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра 2-й і 3-яй ступеняў. У 1915 годзе быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 1-й ступені. 26 красавіка 1916 года Мацею Сулькевічу было нададзена званне генерал-лейтэнанта. У кастрычніку 1917 года афіцэр Генеральнага Штаба генерал-лейтэнант Сулькевіч быў вылучаны на пост камандзіра 1-га Мусульманскага корпуса, які планаваў сфарміраваць Часовы ўрад.
Крымскі краявы ўрад thumb|right|200 px|Сцяг Крымскага краявога ўрада Мацея Сулькевіча. У 1918 годзе Мацей Сулькевіч прыехаў у Крым, дзе 25 чэрвеня 1918 года стаў прэм’ер-міністрам, міністрам унутраных і ваенных спраў першага Крымскага краявога ўрадаАлександр Пученков «Независимый Крым в 1918 года» .
Мацей Сулькевіч прызначыў Асана Сабры Айвазава (1878—1938) паслом Крыма ў Асманскай імперыі і наладзіў сувязі з мусульманскімі краінамі, утворанымі на тэрыторыі Расійскай імперыі. Вядомы ў Крыме як Сулейман-паша. Імкнуўся склікаць Крымскі курултай (устаноўчы збор), які б абвясціў стварэнне крымскататарскай дзяржавы.
Пасля сыходу з Крыма нямецкіх акупацыйных войскаў урад Сулькевіча 15 лістапада 1918 года перадаў уладу другому Крымскаму краявому ўраду на чале з Саламонам КрымамХРОНОС — всемирная история в Интернете. Крымское краевое правительство..
Служба ў Азербайджане У снежні 1918 года Мацей Сулькевіч прыбыў у Азербайджан, дзе быў вядомы як Мамед-бек. Камандаваў 1-м Мусульманскім корпусамНАЗИРЛИ Ш. Служение Отечеству //Зеркало.аз.. 26 сакавіка 1919 года загадам № 147 па ваенным ведамстве генерал-лейтэнант Сулькевіч быў прызначаны начальнікам Генеральнага штаба ўзброеных сіл АзербайджануАзербайджанская Демократическая Республика (1918—1920). Армия. (Документы и материалы). Баку, 1998, с.86.. Мар’ям, жонка Мацея Сулькевіча, працавала ў школе для дзяўчын Гаджы Тагіева і была актыўным членам Дабрачыннай арганізацыі бакінскіх мусульманак. Мацей Сулькевіч згуляў вялікую ролю ў стварэнні ваеннага саюза паміж Грузіяй і АДР.
Расстрэл У маі 1920 года Мацей Сулькевіч быў арыштаваны ВЧК. Апошнія дні перад расстрэлам ён правёў у Баілаўскай турме. 15 ліпеня Сулькевіч быў расстраляны за «контррэвалюцыйную дзейнасць». Мамед Эмін Расулзадзэ ўспамінае ў сваёй кнізе:
Гл. таксама Крымская Народная Рэспубліка Крымскі краёвы ўрад Наман Чэлебіджыхан Асан Сабры Айвазаў Пётр Балбачан Нацыянальная партыя Крыма, 1917 Крымская аперацыя, 1918 Саламон Крым Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка
Літаратура Залесский К. А.:Кто был кто в ПМВ. Назирли Шамистан — Расстрелянные генералы Азербайджана. Güllələnmiş Azərbaycan Generalları — 2-е изд. — М. Баку. — 2006 г. — 655 стр. ХРОНОС — всемирная история в Интернете. Сулькевич Матвей Александрович. «1K»: Новости Украины и Крыма N 75: Литовский татарин, который хотел примирить всех Гасырлар авазы — Эхо веков. Научно-документальный журнал. Российский генерал Сулейман Сулькевич Крым в XX веке. «Без победителей». К 75-летию окончания Гражданской войны. Республиканский комитет по охране культурного наследия Автономной Республики Крым. Под командой Сулькевича и Шнейдера Неизвестные страницы из жизни генерал-лейтенанта М. Сулькевича КРЫМСКОЕ КРАЕВОЕ ПРАВИТЕЛЬСТВО ГЕНЕРАЛА М. А. СУЛЬКЕВИЧА Сулькевич Масей (Мухаммед бек) — генерал-лейтенант, начальник Генштаба Национальной Армии АДР Биография по материалам журнала «Татарстан»
Катэгорыя:Выпускнікі Варонежскага кадэцкага корпуса Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя) Катэгорыя:Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча Катэгорыя:Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі Катэгорыя:Генералы Азербайджана Катэгорыя:Удзельнікі руска-японскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу» Катэгорыя:Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі