Магнета — магнітаэлектрычная машына, якая пераўтварае механічную энергію ў электрычную. У цяперашні час часам ужываецца ў сістэмах запальвання для рухавікоў унутранага згарання. У тэлефаніі яе прынята называць індуктарам.

Не кожны генератар называецца «магнета». Гэтая назва выкарыстоўваецца толькі для генератараў у рухавіках унутранага згарання: 1) якія ўзбуджаюцца пастаянным магнітам; 2) якія сумешчаны ў адным вырабе са шпулькай запальвання.

Магнітная сістэма магнета можа быць агульнай для генератара ЭРС і шпулькі запальвання.

Нярэдка свечка запальвання з'яўляецца адзінай нагрузкай магнета.

Спасылкі

Катэгорыя:Электратэхніка Катэгорыя:Рухавік унутранага згарання