Мастэрс 1985 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1985 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 27 студзеня па 3 лютага 1985 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 11-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £150,000 (на £35,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £37,500 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.
Канадскі снукерыст Кліф Торбурн выйграў свой другі трафей Мастэрс за тры гады. У фінальным матчы ён перайграў валійца Дуга Маўнджоя з лікам 9:6.
Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Студзень 1985 года Катэгорыя:Люты 1985 года