Язгуле́мскі хрыбет — горны хрыбет у Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці Таджыкістана.
Хрыбет размешчаны ў Заходнім Паміры паміж рэкамі Язгулем і Бартанг. Працягласць хрыбта — каля 170 км. Сярэдняя вышыня складае 4500—6000 м. Найвышэйшы пункт — пік Незалежнасціда 2006 г. пік Рэвалюцыі (6974 м). Складзены сланцамі, пясчанікамі, вапнякамі, гранітамі. На грэбні размешчаны ледавікі, агульная плошча якіх складае каля 630 км². На схілах пераважае разрэджаная паўпустынная і высакагорная расліннасць.
Літаратура
Спасылкі Перечень классифицированных перевалов Алтая, Джунгарского Алатау, Кавказа, Памира, Памиро-Алая, Тянь-Шаня
Катэгорыя:Горныя хрыбты Паміра Катэгорыя:Горныя хрыбты Таджыкістана