Мастэрс 1992 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1992 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 2 па 9 лютага 1992 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 18-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £365,000 (на £15,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £105,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
Стывен Хендры ў чарговы раз абараніў свой тытул, упэўнена перайграўшы ў фінале Джона Пэрата з лікам 9:4. Гэтая перамога дазволіла Хендры выйграць чацвёрты Мастэрс запар.
Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Люты 1992 года