Міхаіл Юрый Чартарыйскі ( — ) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Паходзіў з роду Чартарыйскіх, сын Мікалая Юрыя.
Ваявода брацлаўскі ў 1658—61, валынскі ў 1661—80 і сандамірскі з 1680. Удзельнік войнаў супраць украінскіх казакоў (1649, 1651, 1653), кампаніі супраць Расіі (1660). Прыхільнік караля Міхаіла Вішнявецкага. У 1678 удзельнічаў у пасольстве ў Маскву для зацвярджэння Андросаўскага перамір'я (1667). Падтрымліваў прааўстрыйскую палітыку караля Яна III Сабескага.
Літаратура Грыцкевіч А. Чартарыйскія // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.
Міхаіл Юрый Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы сандамірскія Катэгорыя:Ваяводы валынскія Катэгорыя:Ваяводы брацлаўскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці