Вычулкі — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, у прыгараднай зоне Брэста, на правым беразе р. Мухавец, за 8 км на ўсход ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны, 1,5 км ад шашы Брэст—Мінск.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1510 года як сяло на р. Мухавец у Берасцейскім старостве Трокскага ваяводства ВКЛ. Уласнасць Л. Храбтовіча, з 1745 года — падчашніка брэсцкага Чыжа.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзіла ў маёнтак Трышын, уладанне паноў Гутоўскіх.
У 1890 годзе сяло — цэнтр сельскай грамады, якая аб'ядноўвала сялян вёсак Косічы, Вычулкі і Задворцы, мела 4514 дзес. зямлі.
У 1905 годзе ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 1 красавіка 1968 года да 8 мая 1970 года — цэнтр Вычулкаўскага сельсавета Брэсцкага раёна.
З 1 чэрвеня 2007 года Вычулкі ўвайшлі ў склад горада БрэстУказ Президента Республики Беларусь от 1 июня 2007 г. № 255 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Бреста и Брестского района.
Насельніцтва 38 мужчын, 50 жанчын (1870) 220 жыхароў (1905) 21 двор, 143 жыхары (1921) 52 двары, 182 жыхары (1940) 303 жыхары (1959) 365 жыхароў (1970) 334 гаспадаркі, 996 жыхароў (1997) 599 гаспадарак, 1748 жыхароў (2005)
Інфраструктура Пачатковая школа, клуб, магазін, бібліятэка, участак Брэсцкага рачнога порта, дырэкцыя будоўлі аўтадарог, прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкі зааветснаб», дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 138, абесельгасэнерга. Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Цяплічны камбінат «Бярэсце».
Славутасці Свята-Георгіеўская царква (арх. Расціслаў Аляксеевіч Шылай, 2003).
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста