Гальфрыд Монмуцкі (, альбо Sieffre o Fynwy, ) (каля 1100 — каля 1155) — валійскі біскуп і пісьменнік, аўтар псеўдагістрычнага твору «Гісторыя каралёў Брытаніі», які моцна паспрыяў папулярнасці паданняў пра караля Артура.

Месца нараджэння Гальфрыда невядомае, магчыма валійскі горад Монмут. Верагодна, Гальфрыд быў брэтонцам па паходжанні. Навучаўся ў Оксфардзе. 21 лютага 1152, праз дзесяць дзён пасля святарскага пасвячэння, Гальфрыд быў пасвечаны ў біскупы кентэрберыйскім архібіскупам Тэабальдам і пастаўлены на чале дыяцэзіі Сент-Асаф.

Першым вядомым творам Гальфрыда сталі «Прароцтвы Мерліна» (Prophetiae Merlini). Затым з’явілася «Гісторыя каралёў Брытаніі» (Historia Regum Britanniae), псеўдагістрычная кампіляцыя, у якой род кельцкіх уладараў Брытаніі выводзіўся ад траянцаў. Твор меў вялікі поспех у Еўропе. Апошні твор Гальфрыда — паэма «Жыццё Мерліна», якая абапіралася на валійскія паданні, але была напісана гекзаметрам на ўзор антычнай класікі.

Літаратура Geoffrey of Monmouth. The History of the Kings of Britain. (Trans. Lewis Thorpe). London: Penguin Books, 1966. ISBN 0-14-044170-0 John Jay Parry & Robert Caldwell. Geoffrey of Monmouth // Arthurian Literature in the Middle Ages / Roger S. Loomis (ed.). Oxford: Clarendon, 1959. ISBN 0-19-811588-1 John Morris. The Age of Arthur: A History of the British Isles from 350 to 650. New York: Barnes & Noble Books: 1996 (1973). ISBN 1-84212-477-3

Спасылкі Latin Chroniclers from the Eleventh to the Thirteenth Centuries: Geoffrey of Monmouth Факсіміле Чорнай Кнігі з Бэзінгверка на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Уэльса Факсіміле рукапісу Peniarth 20, дзе ўтрымліваецца яшчэ адна версія

Катэгорыя:Лацінамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі XII стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Уэльса Катэгорыя:Літаратурныя падробкі і містыфікацыі Катэгорыя:Пісьменнікі Артурыяны