Параліпаменан (), Кні́гі ле́тапісаў ( Дзіўрэй га-Ямім — «Дзеі дзён»), Кні́гі хро́нік () — дзве кнігі Старога Запавету, размешчаныя між кнігамі Цароў і Ездры. У Танаху з’яўляюцца апошнімі кнігамі.

Першая кніга летапісаў пачынае расповед ад Адама да заснавання ізраільскай манархіі, у асноўным шляхам пераліку генеалогіі. Рэшта 1 Летапісаў, пасля кароткае згадкі Саўла, засяроджаная на кіраванні Давіда. Пачатак 2-й кнігі распавядае пра ягонага сына Саламона, а заключная частка апісвае Іўдзейскае царства з рэдкімі згадкамі Ізраільскага. У заключным раздзеле апісанае падзенне Іўдзеі і вавілонскае паланенне, а ў апошніх вершах раздзела апісаны захоп Вавілона персідскім царом Кірам, які дазваляе ўзнаўленне Храма Саламона і вяртанне яўрэяў на радзіму.

Летапісы напісаныя збольшага адным аўтарам з пазнейшымі дапаўненнямі і выпраўленнямі. Верагодна, аўтар быў левітам, начытаным, пісьменным, багасловам, які, верагодна, жыў у Іерусаліме.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта

Катэгорыя:Танах:Пісанні