thumb|right|Меркаваны герб роду Няманічаў — двухгаловы арол Няма́нічы (серб. Немањићи) — дынастыя ў сярэдневяковай Сербіі (1170—1371). Яе родапачынальнік вялікі жупан Рашкі Стэфан Неманя (1170—1196) заклаў аснову адзінай дзяржавы ў Сербіі. Найбуйнейшыя прадстаўнікі: сын Немані вялікі жупан Стэфан Першавенчаны (1196—1227), які прыняў (1219) каралеўскі тытул; Стэфан Душан (1331—1355), які стварыў вялікае серба-грэчаскае царства на Балканах і абвясціў сябе ў 1346 «царом сербаў і грэкаў». Пры яго сыне цары Стэфане Урашы (1355—1371) дзяржава Няманічаў распалася. На змену ім у Сербскай дэспатыі прыйшлі Лазаравічы.
Пакаленны роспіс Завіда 1.Ціхамір 2.Страцімір 3.Міраслаў 4.Стэфан I Неманя (1166—1199), у шлюбе з Ганнай 4.1.Вукан II, кіраўнік Зэты (1196—1208) і Рашкі (1202—1204) 4.2.Стэфан II Першавенчаны, кароль Рашкі (1199—1202) і (1204—1228) 4.3.Растка (Св. Сава Сербскі)
Старэйшая галіна 4.1.Вукан II, кіраўнік Зэты (1196—1208) і Рашкі (1202—1204) 4.1.1.Георгій 4.1.2.Дзмітрый 4.1.2.1.Ураціслаў 4.1.2.1.1.Вратка 4.1.2.1.1.а. Міліца + Лазар Хрэбелянавіч(1371—1389) 4.1.2.1.1.а.1.Стэфан Лазаравіч (1389—1427) 4.1.2.1.1.а.а. Мара + Вук Бранкавіч
(гл. Бранкавічы)
Малодшая галіна thumb|right|Эмблема Няманічаў
4.2.Стэфан II Першавенчаны, кароль Рашкі (1199—1202) і (1204—1228) 4.2.1.Стэфан Радаслаў (1228—1233) 4.2.2.Стэфан Уладзіслаў I (1234—1243) 4.2.2.1.Стэфан 4.2.2.2.Дэса 4.2.3.Стэфан Ураш I (1243—1276), жанаты з Аленай Анжуйскай 4.2.3.1.Стэфан Драгуцін (1276—1282) 4.2.3.1.1.Стэфан Уладзіслаў II (1321—1325) 4.2.3.2.Стэфан Ураш II Мілуцін (1282—1321), жанаты з Сіманідай, дачкой Андроніка II 4.2.3.2.1.Канстанцін 4.2.3.2.2.Стэфан Ураш III Дзечанскі (1321—1331) 4.2.3.2.2.1.Сімеон Сініша, кіраўнік Эпіра (1359 ?1370) 4.2.3.2.2.1.1.Ёван Ураш, кіраўнік Эпіра (1370—1373) 4.2.3.2.2.1.2.Стэфан Дука 4.2.3.2.2.1.а. Марыя Ангеліна Дука + Тамаш Прыбічавіч 4.2.3.2.2.2.Стэфан Ураш IV Душан (1331—1355), жанаты з Аленай, сястрой Івана Аляксандра 4.2.3.2.2.2.1.Стэфан Ураш V (1355—1371) 4.2.3.2.2.2.а.??? + Мануіл Ангел, імператар Фесалонікаў 4.2.3.2.2.2.b.??? + Асень 4.2.3.2.2.2.b.1.Канстанцін I Ціх, цар Балгарыі (1257—1277)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дынастыі сярэдневяковай Еўропы Катэгорыя:Каралеўскія дынастыі
Катэгорыя:Каралі сербскія