Алда́н (, ) — горад (з 1939 г.) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Алданскага ўлуса Якуціі. Насельніцтва 24,3 тыс. чал. (2005).

Заснаваны 19 ліпеня 1923 года ў сувязі з адкрыццём Берціным і Тарабукіным радовішчаў золата. Першапачаткова — пасёлак Незаметны. 20 верасня 1932 года пасёлак атрымаў статус горада, а ў маі 1939 года быў перайменаваны ў горад Алдан.

Размешчаны на Алданскім нагор’і, у басейне ракі Алдан (правы прыток Лены), за 530 км на поўдзень ад Якуцка, на зліцці ракі Орта-Сала і ручая Незаметнага.

У 1990-е гады горад цярпеў ад крызісу, у 2000—2007 гадах зноў пачалі прыязджаць людзі, з’явілася камерцыйная авіяцыя, чыгуначная станцыя.

Аснова эканомікі Алдана — золатаздабыча.

Насельніцтва 1989 год — 27,1 тыс. чал. 2005 год — 24,3 тыс. чал.

Літаратура Алдан // Алдан //

Катэгорыя:Гарады Якуціі