Ахемен (? — 460/459 да н.э.) — персідскі сатрап, прадстаўнік дынастыі Ахеменідаў.
Паводле Герадота быў сынам цара Дарыя І ад Атосы, родным братам цара Ксеркса І. Ктэсій, памылкова называючы яго Ахайменідам, сцвярджае, што Ахемен быў сынам Ксеркса.
Быў прызначаны сатрапам Егіпта пасля пачатку там паўстання. Кіраваў персідскім флотам у бітве пры Саламіне (480 да н.э.). У 460/459 да н.э. войска Ахемена было разбіта, а сам ён быў забіты Інарусам падчас другога егіпецкага паўстання. У знак насьмешкі Інарус адаслаў цела Ахемена яго пляменніку цару Артаксерксу І.
Спасылкі Dandamayev, M. «Achaemenes». Encycloaedia Iranica. vol. 3. Routledge & Kegan Paul
Катэгорыя:Ахеменіды Катэгорыя:Сатрапы персідскія