Бабро́ва, Бабро́вае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Шоша, за 24 км у напрамку на ўсход ад горада Глыбокае.

Плошча паверхні возера 0,28 км², даўжыня 1,18 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Плошча вадазбору каля 1 км². Катлавіна возера значна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10 м. Берагі пясчаныя. Паўднёвыя берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны. Пратокай злучана з возерам Крывое.

На поўдзень ад возера вёска Бабруйшчына.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Шошы