Клён палявы, КлянецГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927 (Acer campestre) — від дрэў роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Лістападнае дрэва вышынёй да 15 м (на Каўказе да 25 м) з густой шарападобнай кронай. Ствол прамы або злёгку выгнуты, да 60 см у дыяметры, пакрыты тонкай, буравата-шэрай карой з падоўжнымі расколінамі. Маладыя дрэвы жаўтлява-бурыя, тонкія, часам крылатыя ад коркавых нарастаў.
Пупышкі яйкападобныя, да 5 мм даўжыні, з 6-9 аліўкава-бурымі лускавінкамі.
Лісце супраціўнае, звычайна пяцілопасцевае, рэдка трохпальцавалопасцевае, шчыльнае, на хвастку даўжынёй 5-13 см. Лопасці тупыя, суцэльныя або з нешматлікімі прытупленым зубцамі. Памеры ліставой пласціны: 4-17 см у даўжыню і 4,5-10 см у шырыню. Верхні бок лісцінкі цёмна-зялёны або светла-зялёны, злёгку бліскучы, а ніжні больш светлы, светла-зялёны. Восенню (у кастрычніку) лісце набывае залаціста-жоўтую афарбоўку.
Суквецці — канцавінавыя 15 −20-кветкавыя прамастойныя шчыткападобныя мяцёлкі каля 3,5 см у дыяметры, з адтапыранымі — валасістай воссю і кветаножкамі.
Плод — крылатка 2-3,5 см даўжыні і каля 1 см шырыні, з гарызантальна распасцёртымі крыламі, часам серпападобна выгнутая.
Маса 1000 зярнят 47-80 г.
Цвіце на працягу 10-15 дзён у красавіку-маі пасля распускання лісця; плады ў верасні — кастрычніку.
Класіфікацыя
Сінонімы
Сінонімы навуковай назвыThe Plant List: Acer campestre :
Таксанамія Від Клён палявы ўваходзіць у род сямейства .
Спасылкі
Катэгорыя:Клён Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Меданосныя расліны