Ма́ксвел — адзінка вымярэння магнітнага патока ў сістэме СГС. Беларускае скарачэнне — Мкс (не блытаць з мікрасекундай, яе скарочанае абазначэнне — мкс — запісваецца з малой літары). Міжнароднае скарачэнне — Mx.
Уведзена Міжнароднай электратэхнічнай камісіяй у 1930 г. (раней гэта адзінка звалася лініяй). Названа ў гонар англійскага фізіка Джэймса Клерка Максвела.
1 максвел = 1 гаус·см² = 10−8 вебер.
У аднародным магнітным поле з індукцыяй 1 гаус магнітны паток у 1 максвел праходзіць праз плоскі контур плошчай 1 см², размешчаны перпендыкулярна вектару індукцыі.
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:СГС Катэгорыя:Магнетызм