Менінгіт (тэрмін складаецца з  — «мазгавая абалонка» і суфікса  — які пазначае запаленчы працэс) — запаленне мазгавой абалонкі (ахоўнай мембраны галаўнога і спіннога мозгу) праз заражэнне вірусам або бактэрыяй (менінгакок). Уяўляе смяротную небяспеку праз блізкасць запалення да галаўнога і спіннога мозгу.

Пашыранасць і распаўсюджанне Носьбітамі ўзбуджальніка найчасцей ёсць дарослыя, аднак хварэюць пераважна дзеці да 14 гадоў. Распаўсюджваецца праз дыханне і дотык.

Праява Напачатку нагадвае прастуду: запаленне задняй сценкі глоткі, нязначнае павышэнне тэмпературы, галаўны боль і насмарк. Праз гадзіну тэмпература ўзнімаецца да +40 градусаў. Праз 6 гадзін пачынаюцца ваніты. Адмысловыя праявы — сып на руках, ягадзіцах і бакавых паверхнях тулава.

Папярэджанне Дзеля прадухілення заражэння варта: карыстацца марлевымі павязкамі; гуляць штодня на свежым паветры; ужываць багатую на вітаміны і мікраэлементы ежу; размінацца і загартоўвацца штодня; праветрываць штодня пакоі і рабіць вільготную прыборку.

Спасылкі

Катэгорыя:Ургентныя станы