Амфібра́хій () — від трохскладовай стапы, у якой доўгі склад знаходзіцца паміж кароткіх (антычнае вершаскладанне) або націскны — паміж ненаціскных (сілаба-танічнае вершаскладанне).
Амфібрахій у беларускай літаратуры Амфібрахій — пашыраная стапа ў беларускай паэзіі, выкарыстоўваецца для выяўлення разнастайных думак і пачуццяў:
Як лёгка| наперад| глядзець — Калі та|бе дваццаць. Адзвоніць| асення|я медзь — Як цяжка| назад аг|лядацца… (В. Зуёнак)
Літаратура
Катэгорыя:Метрыка