Смаўг (, транскр.: : «All these diphthongs were 'falling' diphthongs, that is stressed on the first element, and composed of the simple vowels run together. Thus … au (aw) as in loud, how and not laud, haw.»; часам выкарыстоўваецца Смог, у беларускім перакладзе Драк) — агнядышны крылаты цмок у легендарыуме Толкіна, галоўны у рамане 1937 года «Хобіт, або Туды і назад». Вядомы тым, што ў 2770 годзе Трэцяй Эпохі Серадзем’я знішчыў горад Дэйл і авалодаў скарбамі гномаў Адзінокай Гары. У 2941 годзе, разгневаны з’яўленнем у яго ўладаннях атрада пад кіраўніцтвам Торына Дубашчыта (гэта былі трынаццаць гномаў і хобіт Більба Торбінс), Смаўг вырашыў знішчыць  — горад людзей на Доўгім возеры, але быў забіты Бардам Лучнікам.

Пры стварэнні вобразу цмока Джон Р. Р. Толкін выкарыстаў матывы са скандынаўскай міфалогіі і . Даследчыкі адзначаюць яго падабенства з , персанажам «», і цмокам з паэмы «Бэўвульф».

У «Хобіце» Смаўг апісаны як «асабліва хцівы, моцны і зламысны». Смаўг непасрэдна звязаны з адной з асноўных тэм рамана Толкіна — сквапнасцю, якую выклікае ахоўваемае ім золата.

Імя Толкін адзначыў, што «дракону ў якасці імя — ці, хутчэй, псеўданіма — дасталася форма мінулага часу старажытнагерманскага дзеяслова „smugan“, „працісквацца ў дзіру“: філалагічны жарт нізкага кшталту». Па меркаванні Тома Шыпі, гэтае імя магло быць узята з таямнічага выразу «sm’eah-wyrm» ( «пранікаючы чарвяк»), якое прысутнічае ў англасаксонскім тэксце X стагоддзя «», і старажытнаанглійскага заклінання «wið sméogan wyrme» — «ад чарвяка пранікаючага». Слова «sméogan» роднаснае старажытнаскандынаўскаму дзеяслову «smjúga», формай мінулага часу якога з’яўляецца «smaug», «ён поўзаў». Шыпі дадае, што гэтае імя адлюстроўвае розум дракона, бо старажытнаанглійскае слова «sméagan» таксама азначае «ўнікаць», а ў форме прыметніка — «дасведчаны, умелы», што адпавядае Смаўгу, які, «у параўнанні з астатнімі персанажамі „Хобіта“, найбольш хітрамудры».

Па словах амерыканскага лінгвіста Марка Хукера, яшчэ да таго, як ён азнаёміўся з тлумачэннем Толкіна, ён сфармуляваў уласны варыянт этымалогіі імя — ад праіндаеўрапейскага кораня «smeug(h)-/smeuqh-», ад якога ўзніклі словы на розных мовах індаеўрапейскай сям’і, што азначаюць «дым» (, прагерм. smauk, сярэдневерхненямецкае smouch, старажытнагаландскае smooc, старажытналітоўскае smáugiu) і «дракон» (, старажытначэшск. і ).

Пытанне аб правільным вымаўленні імя цмока на англійскай мове з’яўляецца прадметам дыскусіі. Марк Хукер адзначае, што Крыстафер, сын Дж. Р. Р. Толкіна, вымаўляе яго як .

Згадкі ў творах

«Хобіт» Смаўг быў адным з апошніх вялікіх цмокаў Серадзем’я. Пра яго стала ўпершыню вядома пасля яго нападу на Дол і захопу Адзінокай гары з усімі яе скарбамі. Гэта адбылося прыкладна за 150 гадоў да падзей «Хобіта», і дагэтуль Смаўг ужо меў узрост некалькі стагоддзяў. У «Хобіце» распавядаецца пра выправу гномаў і хобіта Більба Торбінса да Гары, каб забіць цмока і вярнуць гномам іх каралеўства.

За стагоддзі, што Смаўг правёў, лежачы на золаце і каштоўных камянях у сваіх уладаннях, гэтыя каштоўнасці ўпіліся ў скуру на яго бруху, зрабіўшы і без таго непранікальную браню з лускі яшчэ мацнейшай. Аднак Більба, убачыўшы цмока ў яго логаве, угледзеў на левых грудзях маленькі неабаронены лапік скуры. Яго расповед пра гэта падслухаў дрозд і распавёў Барду Лучніку з Эсгарота. Калі Смаўг атакаваў горад, Бард забіў цмока трапным выстралам у яго неабароненае месца.

Сярод нарабаванага Смаўгам былі выяўлены Аркенстон і некалькі міфрылавых кальчуг, адну з якіх Торын Дубашчыт падараваў Більба. Праз некалькі дзесяцігоддзяў гэтая кальчуга не раз уратоўвала Більбавага пляменніка Фрода ад пагібелі.

«Вяртанне караля» У дадатку A, секцыі III «Вяртання караля» Смаўг згаданы як «найвялікшы з цмокаў свайго часу», які, пачуўшы пра багацці Эрэбора, «паўстаў і без папярэджання напаў на караля Трора, накінуўшыся на гару ў полымі». У гэтым тэксце сцвярджаецца, што цмокі жылі ў пустцы (Ссохлая Пустэча) па-за Шэрымі гарамі, «абвясціўшы вайну гномам і рабуючы іх майно». Можна меркаваць, што і Смаўг з’явіўся адтуль.

«Няскончаныя казанні» У аповедзе «Паход на Эрэбор» () Гандальф кажа, што ён чакаў, што Смаўг можа ўяўляць сур’ёзную пагрозу, калі яго скарыстае Саўран, які тады знаходзіўся ў Дол-Гулдуры ў Цемналессі. Гэта і стала матывам удзелу Гандальфа ў выправе Торына з кампаніяй дзеля адваявання іх радзімы.

Вобраз Смаўга ў кіно

У экранізацыі кнігі «Хобіт, або Туды і назад» рэжысёра Пітэра Джэксана — «Пустка Смаўга» 2013 года вобраз цмока стварыў англійскі акцёр Бенедыкт Камбербэтч з дапамогай тэхналогіі «захопу руху і мімікі» і агучвання персанажа.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Вікі-энцыклапедыя Tolkien Gateway

Катэгорыя:Персанажы аповесці «Хобіт» Катэгорыя:Цмокі