Полацкая духоўная семінарыя — сярэдняя духоўная навучальная ўстанова Віцебскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы.
Гісторыя У 1807 годзе мітрапалітам Беларускай грэка-каталіцкай царквы Іракліем Лісоўскім у маёнтку Струнне (каля Полацка) побач са сваёй рэзідэнцыяй была заснавана «Беларуская грэка-ўніяцкая духоўная семінарыя». Зроблена гэта было ў адпаведнасці з указам імператара Аляксандра I, падпісаным у снежні 1806 года. Семінарыя прызначалася для навучання дзяцей белага ўніяцкага духавенства і ўтрымлівалася за кошт маёнткаў і часткі грашовых сродкаў, аднятых у базыльян.
У 1808 годзе мітрапалітам Іракліем Лісўскім былі зацверджаны правілы навучальна-выхаваўчага працэсу і штат семінарыі. У лістападзе таго ж года семінарыя пераведзена ў будынак Сафійскага сабора ў Полацку.
У 1812 годзе падчас Айчыннай вайны 1812 года семінарыя была разрабавана французамі і аднавіла сваю дзейнасць у 1813 годзе ў вёсцы Судзілавічы, а ў 1821 годзе семінарыя зноў пераведзена ў Полацк.
У 1823—1824 гадах ператворана ва ўласна семінарыю з двума аддзяленнямі і трохкласнае вучылішча пры ёй. У 1839 годзе навучальныя курсы семінарыі былі прыраўнаваны да курсаў семінарый Пецярбургскага і Кіеўскага навучальных акруг.
Пасля ліквідацыі ў 1839 годзе ўніяцкай царквы семінарыя стала праваслаўнай. У 1840 годзе пераназвана ў Полацкую духоўную семінарыю, і напачатку 1840-х гадоў пераведзена на казённае ўтрыманне.
У 1856 годзе семінарыя пераведзена ў Віцебск, але працягвала называцца Полацкай да снежня 1871 года, калі была пераназвана ў Віцебскую духоўную семінарыю.
Рэктары Аўрэлій Сулятыцкі (1807—1808)Полоцкие епархиальные ведомости. — 1906. — № 6, с. 49.. Ігнацій Баброўскі (1808—1815). Вакансія (1815—1816)Полоцкие епархиальные ведомости. — 1906. — № 6, с. 52.. Рыгор Дружына (1817). Вакансія (1818—1822). Пётр Слонімскі (1813—1820), "прэфект з правамі рэктара"Полоцкие епархиальные ведомости. — 1906. — № 6, с. 52-53.. Васіль Лужынскі (1820—1822), "прэфект з правамі рэктара". Язафат Вайдак (1822-1828?)Мосейчук, Л. И. Полоцкая униатская семинария: основание и расцвет / Л. И. Мосейчук // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки. – Выпуск 16: в 2 ч. – Часть 1. – Минск : РИВШ, 2016. – С. 116–124. Міхаіл Шалепін (1823?—1839). Філарэт Малышэўскі (1840—1849). Павел Дабрахотаў (1849—1851). Фоцій Раманоўскі (1853—1855). (1860—1861). Міканор Браўковіч (1865—1868). Арсень Івашчанка (1868—1872).
Спасылкі https://drevo-info.ru/articles/13675949.html
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Полацка Катэгорыя:1807 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1856 годзе Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Полацку Катэгорыя:Праваслаўе ў Беларусі Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі Катэгорыя:Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі