Фё́дар Пятро́віч Вінаку́раў (, в. Расказань, Раднічкоўскі раён, Саратаўская вобласць — ) — беларускі савецкі вучоны ў галіне гідратэхнікі. Акадэмік АН БССР (1960, член-карэспандэнт з 1950), акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1957), прафесар (1943). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў шляхоў зносін у 1925 годзе. У 1941 годзе дырэктар Інстытута ірыгацыі ў Ташкенце, у 1942—1944 гг. першы намеснік наркама воднай гаспадаркі Узбекскай ССР. У 1948—1961 гг. у БПІ.
З 1954 года міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР, з 1956 г. галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, у 1969—1970 гг. акадэмік — сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР.
Кандыдат у член ЦК КПБ у 1956—1971 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1959гг.
Навуковая дзейнасць Распрацоўваў пытанні праектавання і будаўніцтва комплексаў гідратэхнічных збудаванняў механікі тарфяных грунтоў. Аўтар праектаў і кіраўнік каля 20 будаўнічых комплексаў, якія маюць важнае народна-гаспадарчае значэнне.
Асноўныя працы Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфійАкадэмік ВІНАКУРАЎ Фёдар Пятровіч : Строительные свойства торфяных грунтов. Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1962 (совм. с А. Е. Тетеркиным, М. А. Питермоном).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені (1945), «Знак Пашаны» (1944), медалямі.
Літаратура Федор Петрович Винокуров (к 70-летию со дня рождения и 47-летию научно-производственной деятельности) // Инженерно-физический журнал. 1970. Т. 18, № 3.
Спасылкі Акадэмік ВІНАКУРАЎ Фёдар Пятровіч Фёдар Пятровіч Вінакураў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Міністры воднай гаспадаркі і аднаўлення зямель БССР Катэгорыя:Галоўныя вучоныя сакратары НАНБ