Рададэ́ндран (Rhododendron), Ружанéчнiк — род кветкавых раслін сямейства верасовых.
Батанічнае апісанне
Вечназялёныя і лістападныя кусты, радзей невялікія дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Кветкі буйныя, часта яркія, у шчыткападобных або парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка.
Арэал Вылучаецца больш за 600 (па іншых звестках да 1300) відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На Беларусі трапляецца ў падлеску хваёвых лясоў, утварае зараснікі; з інтрадукаваных відаў найбольш пашыраны , і .
Значэнне і выкарыстанне
Шмат сартоў і садовых форм вырошчваецца ў парках, альпінарыях, аранжарэях і пакоях (азаліі).
Некаторыя віды — меданосы, але паколькі ўсе часткі раслін атрутныяСергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58, то і іх мёд часта мае таксічнае ўздзеянне. Дэкаратыўныя расліны.
Гл. таксама Rhododendron molle Rhododendron ponticum
Літаратура
Rhododendron L. — Рододендрон, Азалия // Определитель высших растений Беларуси / Под ред. Парфёнова В. И. — Минск: Дизайн Про, 1999. — С. 125. — 472 с: ил. — 1000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
Катэгорыя:Верасовыя