Тур’я́, канава Тур’я́ — рака ў Рэчыцкім, Хойніцкім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток Прыпяці.
Даўжыня ракі 46 км. Пачынаецца за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Шаўлоў Калінкавіцкага раёна. Цячэ праз азёры па пойме Прыпяці і ўпадае ў яе за 4 км на паўночны захад ад вёскі Ломыш Хойніцкага раёна. Рэчышча ад вытоку на працягу 37 км — каналізаванае і называецца канава Тур’я. Асноўны прыток — Вужынецкі канал (справа).
У басейне ракі каля вёскі Дуброва вадасховішча Віць. У Калінкавіцкім раёне ў басейне ракі возера Буяч.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Хойніцкага раёна