Вале́рый Гу́р’евіч Ціхі́ня () — беларускі юрыст, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзіўся 1 кастрычніка 1940 года ў в. Капаткевічы Капаткевіцкага раёна Палескай вобласці ў сям’і служачага. Скончыў школу ў в. Зеляночы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласціИми гордится школа .

Працоўны шлях пачаў у 1956 годзе справаводам народнага суда Васілевіцкага раёна. Пасля заканчэння ў 1963 годзе Белдзяржуніверсітэта працаваў навуковым супрацоўнікам Мінскага НДІ судовых экспертыз, загадчыкам крыміналістычнай лабараторыі БДУ, з 1966 года — у органах пракуратуры.

Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі са снежня 1974 года займаўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю.

У красавіку 1983 года выбраны дэканам юрыдычнага факультэта БДУ, у снежні 1986 года прызначаны прарэктарам па навуковай рабоце БДУ.

На сесіі Вярхоўнага Савета БССР у кастрычніку 1989 года выбраны Міністрам юстыцыі БССР.

У 1990—1991 гадах — сакратар ЦК КПБ. У 1990—1996 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.

3 1996 па 1999 гады займаўся педагагічнай дзейнасцю, з’яўляўся прэзідэнтам Беларускага фонду прававога супрацоўніцтва.

У верасні 1999 года абраны загадчыкам кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін і міжнароднага права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і на гэтай пасадзе працаваў да 2002 года, пасля чаго быў прызначаны загадчыкам кафедры Мінскага інстытута кіравання. З 2010 па 2019 — загадчык кафедры прававых і гуманітарных дысцыплін Прыватнага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва.

Узнагароды За вялікія заслугі ў галіне юрыспрудэнцыі ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986) і трыма медалямі.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы прысвечаны ўдасканаленню нацыянальнага заканадаўства. Прымаў удзел у падрыхтоўцы законапраектаў (праект Грамадзянскага кодэкса, праект Кодэкса законаў аб працы і інш.). Асноўны навуковы напрамак — праблемы фарміравання дэмакратычнай прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь, міжнароднае прыватнае права, грамадзянскі працэс.

Аўтар каля 400 навуковых прац, у тым ліку 29 манаграфій і 15 падручнікаў.

Пад яго навуковым кіраўніцтвам працуюць 15 кандыдатаў і саіскальнікаў.

Бібліяграфія

Т46 Избранные труды / В. Г. Тихиня. — Минск : ЮрСпектр, 2020. — 620 с. — (Наследие права).

Крыніцы

Спасылкі Профіль В. Г. Ціхіні на сайце НАН Беларусі Валерый Гур’евіч Ціхіня ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Дактары юрыдычных навук Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Юрысты паводле алфавіта Катэгорыя:Міністры юстыцыі БССР Катэгорыя:Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Дэканы юрыдычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання