Абрахам ван Вестэрфельд (, , 1620/21 — , Ротэрдам (пахаваны паміж 24 і 30 кастрычніка)) — галандскі жывапісец, малявальшчык і каліграф.

Біяграфія

У 1647—1650 працаваў у Ротэрдаме. У 1647 годзе прыехаў у Валахію і Малдову, напісаў партрэт гаспадара Васіля Лупу (1634—1653), бацькі Марыі Лупу (1645 −1660) — жонкі польнага гетмана літоўскага Януша Радзівіла. У 1650—1653 гадах — прыдворны мастак Януша Радзівіла. У гады 1653—1692 гадах зноў працаваў у Ротэрдаме.

Творчасць

Самая ранняя вядомая праца мастака датавана 1647 годамRijksbureau voor Kunsthistorische Documentatie.

Стварыў серыю малюнкаў і карцін на тэмы ваенных паходаў князя Януша Радзівіла: «Уступленне князя Я. Радзівіла ў Кіеў», «Узяцце ў палон С. М. Крычэўскага пад Лоевам» (па гэтай карціне на Карэліцкай мануфатуры каля 1760 года зроблена шпалера) і іншыя.

Аўтар шэрагу замалёвак архітэктурных аб’ектаў Кіева 1-й паловы XVII ст. (Залатых варот, Сафійскага сабора, Пячэрскай лаўры і іншых).

Быў сведкам падзей казацкай вайны 1649—1651 гадоў, адлюстраваў іх у малюнках, якія часткова захаваліся ў копіях XVIII стагоддзя. Каштоўныя малюнкі: «Казацкія паслы ў Радзівіла», «Уваход літоўскіх войск у Кіеў у 1651 годзе», «Сутычка польскай і казацкай конніцы пад Кіевам».

Аўтар партрэтаў , Б. Хмельніцкага і іншых.

Крыніцы

Літаратура Словник-довідник художників, що працювали на Україні в XIV—XVIII ст. / Художнє життя на Україні в XVI—XVIII ст. — К.: Наук. думка, 1983. — с. 120. prof. , Abraham van Westervelt malarz holenderski XVII wieku i jego prace w Polsce, [w:] «» zeszyt 3-4, wyd. , Kraków 1932.

Спасылкі

Abraham van Westerveld al Rijksmuseum di Amsterdam Abraham van Westerveld in Artnet

Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў Катэгорыя:Гісторыя Кіева Катэгорыя:Прыдворныя мастакі