Леанід Пятровіч Цітоў () — беларускі навуковец у галіне медыцынскай мікрабіялогіі і імуналогіі, доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021; член-карэспандэнт з 2000). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і ветэрынарнага ўрача. З залатым медалём скончыў Маслакоўскую сярэднюю школу Горацкага раёна. У 1975 годзе з адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і паступіў у аспірантуру пры кафедры мікрабіялогіі МДМІ.
У 1978 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынск іх навук на тэму «Вывучэнне гумаральных фактараў натуральнага імунітэту ў хворых першасна хранічным іінфекцыям і дыхальных шляхоў».
У 1986 годзе абраны дацэнтам па спецыяльнасці «Імуналогія», а ў 1988 годзе — загадчыкам кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі, імуналогіі МДМІ.
У 1991 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук на тэму «Фізіялагічныя і паталагічныя заканамернасці функцыянавання сістэмы камлементу» па спецыяльнасці «Клінічная імуналогія і алергалогія». У 1993 годзе прысвоена званне прафесара.
З 1995 года па 2009 год працаваў дырэктарам Беларускага НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Пад яго кіраўніцтвам была абгрунтавана стратэгія развіцця новага навуковага напрамкa — медыцынскай біятэхналогіі на аснове дасягненняў малекулярнай біялогіі, геномікі і пратэёмікі. З мэтай яе рэалізацы і была распрацавана канцэпцыя дзяржаўнай навукова — тэхнічнай праграмы «Інфекцыйныя хваробы і медыцынскія біятэхналогіі» (1996—2005 гг.).
У цяперашні час — гэта праграмы «Інфекцыйныя захворванн і і мікробы» (2006—2010 гг.), aрыентаваная на стварэнне і ўкараненне ў практыку аховы здароўя айчынных інавацыйных біятэхналогій новых пакаленняў. У 2009 годзе сумесна з НДІ мікрабіялогіі НАН Беларусі была сфарміравана новая міждзяржаўная праграма «Інавацыйныя біятэхналогіі» краін ЕўрАзЭС, якая спрыяе развіццю біятэхналогіі ў рамках гэтай арганізацыі.
У 2000 г. ў структуры НДІ ЭМ была арганізавана новая лабараторыя клінічнай іэксперыментальнай мікрабіялогіі, савет па абароне дысертацый у гал іне эп ідэм іялогіі і вірусалогіі, нацыянальны референс цэнтры па грыпу, поліяміеліту, дыфтэрыі, маніторынгу рэзістэнтнасці мікраарганізмаў да процівомікробным прэпаратаў, інвазівным бактэрыяльным захворванням. Ён актыўна супрацоўнічае з рэгіянальнымі цэнтрамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
З 2009 г. з’яўляўся загадчыкам лабараторыі клінічнай і эксперыментальнай мікрабіялогіі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а таксама прафесарам кафедры мікрабіялогіі з вірусалогіі і імуналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Памёр 10 студзеня 2025 года.
Уклад у навуку Навуковыя даследаванні Л. П. Цітова прысвечаны біялогіі, малекулярнай генетыцы і геноміцы патагенных і ўмоўна-патагенных мікраарганізмаў, клетачна — малекулярных механізмаў проціваінфекцыйонага і проціпухліннага імунітэту, ўплыву іанізуючага выпраменьвання на імунную сістэму чалавека, распрацоўцы метадаў і прэпаратаў для дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных і імунапаталагічных станаў, рэзістэнтнасці мікраарганізмаў да антыбактэрыйных сродкаў.
Упершыню ў былым СССР ім праведзены даследаванні ролі сістэмы камлементу ў патагенезе хранічных інфекцый і другасных імунадэфіцытных станаў, аутоіммунных і алергічных захворванняў, распрацаваны і ўкаранёны ў практыку аховы здароўя метады ацэнкі фактараў натуральнага імунітэту і спецыфічнай іммунарэакціўнасці арганізма на анамнестычныя бактэрыяльныя антыгены і мітагены.
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе ім прапанаваны адмысловы раздзел па вывучэнню функцыі імуннай сістэмы ў дзяржаўную праграму ліквідацыі медыцынскіх наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Пры Цэнтральнай навукова -даследчай лабараторыі МДМІ ў 1986 г. была арганізавана навуковая лабараторыя імуналогіі дзіцячага ўзросту з мэтай вывучэння ўплыву малых доз радыяцыі на імунную сістэму дзіцячага насельніцтва краіны. Ён з калегамі усталяваў спектр і глыбіню малекулярна — клеткавых парушэнняў імуннай сістэмы дзяцей у першыя тыдні/ месяцы пасля Чарнобыльскай аварыі і ў аддалены перыяд (1986—2008 гг.), пашкоджанні ДНК лімфацытаў. На падставе атрыманых дадзеных і назіранняў высунуў гіпотэзу фарміравання ў дзяцей радыяцыйна — індукаванага Т-клетачнага імунадэфіцыту.
Аўтар больш за 700 навуковых прац. Апублікаваў 23 метадычных рэкамендацый, пад яго рэдакцыяй выдадзены 31 зборнік навуковых прац. Мае 28 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.
Падрыхтавана 10 дактароў і 39 кандыдатаў медыцынскіх і біялагічных навук. Двое з іх замежныя грамадзяне.
Прызнанне Акадэмік НАН Беларусі. Акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук. Акадэмік Расійскай акадэміі медыка -тэхнічных навук. Сябр рэдакцыйных саветаў навуковых часопісаў Беларусі: «Ахова здароўя», «Весткі НАН Беларусі, серыя медыцынскіх навук», Медыцына".
Грамадская дзейнасць Л. П. Цітову належыць ініцыятыва стварэння іммуналагічнай службы практычнай аховы здароўя ў Беларусі. Больш за 15 гадоў ён з’яўляўся галоўным імуналогам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З’яўляўся адным з ініцыятараў стварэння Рэспубліканскага навуковага таварыства імунолагаў і алерголагаў, з 1986 па 2000 г. быў яго старшынёй. Узначальваў Беларускае навуковае медыцынскае таварыства эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў і паразітолагаў. З 1986 па 2015 — старшыня савета па абароне дысертацый пры БДМУ.
Міжнароднае прызнанне З 2000 г. — прадстаўнік Федэрацыі еўрапейскай мікрабіялагічных таварыстваў (FEMS) у Беларусі. У 1994 г. у якасці эксперта ўдзельнічаў у працы міжнароднай камісіі па вывучэнні медыцынскіх наступстваў найбуйнейшай у свеце аварыі на хімічным заводзе ў г. Бхопал (Індыя). У 2003 г. абраны ганаровым прафесарам Амерыканскага каледжа алергіі, астмы і імуналогіі (ACAAI). Сябра Еўрапейскай акадэміі алергалогіі і клінічнай імуналогі і (EAACI). Сябра Еўрапейскай федэрацыі імуналагічных таварыстваў (EFIS). Старшыня каардынацыйнага савета краін СНД па маніторынгу рэзістэнтнасці бактэрый да антыбіётыкаў. Сябра рэдакцыйных саветаў шэрагу міжнародных часопісаў: Health (CША), Journal of Medіcal Mіcrobіology (Іран), Central European Journal of Immunology (Польшча), Мікрабіялогіі, эпідэміялогіі і іммунабіялогіі (Расія), Праблемы вірусалогіі (Расія).
Узнагароды і прэміі Медаль «За доблесную працу». Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Ганаровая грамата НАН Беларусі. Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя. Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Новыя тэхналогіі прафілактычнай і экалагічнай медыцыны (метады ацэнкі рызыкі ўплыву шкодных фактараў на здароўе насельніцтва, сацыяльна-гігіенічны маніторынг, прынцыпы і сістэма біябяспекі), ліквідацыя эпідэмічнага захворвання масавых інфекцый, папярэджанне імуназалежнай паталогіі».
Бібліяграфія Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі. — Мінск : Вышэйшая школа, 1995. — 63 с. (разам з А. П. Красiльнiкавым, Н. Ф. Казаком). Анаэробная инфекция: этиология, патогенез, антибиотикотерапия. — Минск, 1998. Бешенство и другие лиссавирусные инфекции человека/в соавт. — Минск, 2002. (совм. с Н. П. Мишаевой, В. И. Вотяковым). Иммунология: Терминологический словарь. — Минск, 2004. Иммунология: терминологической словарь. — М., 2008. Вирусология: терминологический словарь. — Минск, 2009. Мононуклеарные фагоциты, регуляторные Т-лимфоциты, циркулирующие стволовые и эндотелиальные клетки у пациентов с атеросклеротической аневризмой аорты (в соавт.) // Здравоохранение. — 2016. — № 1. — С. 4-10. Серотиповая характеристика штаммов STREPTOCOCCUS Pneumoniae, выделенных у детей с острыми средними отитами и синуситами // Здравоохранение. — 2016. — № 3. — С. 16-20.
Крыніцы
Літаратура Титов Леонид Петрович: Библиография: 1972—2006. — Минск, 2006. Титов Леонид Петрович // Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3 -х книгах. Книга 1. Учёные-земляки. — Горки, 2013. С.22-27. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008. Национальная академия наук Беларуси : персональный состав. — Минск, 2003. Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016. Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук. — 2016. — № 4. — C. 126—128
Спасылкі Член-карэспандэнт ЦІТОЎ Леанід Пятровіч Леанід Пятровіч Цітоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Імунолагі Беларусі Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ