Падзеі

Студзень міні|thumb|Расшырэнне Еўразоны.

1 студзеня: Славакія перайшла на еўра і стала 16-м членам еўразоны. Выхад перакладу на беларускую мову кнігі «Гары Потар і Прынц Паўкроўка» і кнігі «Казкі барда Бідля». 20 студзеня: Барак Абама ўступіў на пасаду Прэзідэнта ЗША. 27 студзеня: Памесным Саборам РПЦ мітрапаліт Кірыл абраны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.

Люты Першы выпуск біткойна.

Сакавік 6 сакавіка: Адбыўся запуск касмічнага тэлескопа «Кеплер», які прызначаны для пошуку экзапланет.

Красавік 1 красавіка: Албанія і Харватыя сталі членамі НАТА. 4 красавіка: Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка стала пераможцай турніру WTA ў Маямі. 7 красавіка: Аператар мабільнай сувязі МТС дадаў у свае галасавыя аўтаінфарматары беларускую мову. 23 красавіка: Адкрыты помнік экіпажу самалёта «Ілья Мурамец-16» у Барунах.

Май 7 мая: У Празе адбыўся саміт краін-удзельніц новой праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», з удзелам Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. 16 мая: Аляксандр Рыбак стаў пераможцам конкурсу песні «Еўрабачанне-2009» у Маскве. 26 мая: Гарсавет Полацка прыняў рашэнне аб перайменаванні праспекту Карла Маркса ў праспект імя Францыска Скарыны.

Чэрвень 1 чэрвеня: Самалёт А-330 авіякампаніі Air France на шляху з Рыа-дэ-Жанейра ў Парыж пацярпеў катастрофу і ўпаў у Атлантычны акіян, на борце знаходзіліся 216 пасажыраў і 12 членаў экіпажу. 2 чэрвеня: Віцебская вобласць, апошняй з рэгіёнаў Беларусі, атрымала свой герб і сцяг.

Ліпень міні|V з’езд Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў Мінску. 19 ліпеня: У Мінску скончыўся V з’езд Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». 24 ліпеня: У выніку ліўню часткова затоплены мінскія вуліцы.

Жнівень міні|Усэйн Болт на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Берліне. 16 жніўня: Усэйн Болт устанавіў сусветны рэкорд у бегу на 100 метраў роўны 9,58 сек. 17 жніўня: Колькасць артыкулаў у Англійскай Вікіпедыі дасягнула 3 мільёнаў.

Верасень 1 верасня: Спыніла сваё існаванне Беларуская служба «Радыё Швецыя». 6 верасня: У Дзень беларускай пісьменнасці ў Смаргоні адкрыты помнік Францішку Багушэвічу. 27 верасня: Адбыліся 17-я, чарговыя, парламенцкія выбары ў Германіі. 28 верасня: Акцыя пртэсту апазіцыі на стадыёне ў Конакры (Гвінея) падаўлена вайскоўцамі.

Кастрычнік 1 кастрычніка: Асвечана Свята-Георгіеўская царква (Каменюкі). 14 кастрычніка: Пачаўся перапіс насельніцтва Беларусі (скончыўся 24 кастрычніка). 18 кастрычніка: Уладзімір Самсонаў у трэці раз выйграў Кубак свету па настольным тэнісе. 26 кастрычніка: Катастрофа BAe-125 пад Мінскам прывяла да гібелі экіпажа самалёта і пасажыраў. 31 кастрычніка: Здарылася катастрофа PZL «Kania» пад Высокім, паблізу беларуска-польскай мяжы, загінулі польскія вайскоўцы, што былі на борце верталёта.

Лістапад 19 лістапада: Херман ван Рампёй абраны першым пастаянным старшынём Еўрапейскага савета («прэзідэнтам ЕС»).

Снежань 10 снежня: У Лондане адбылася прэм’ера фільма «Аватар». 21 снежня: Ліанель Месі атрымаў «Брыльянтавы мяч» як лепшы футбаліст года па версіі FIFA. Па выніках года Кітай пераўзышоў Японію па валавым аб’ёме прамысловай вытворчасці і выйшаў на другое месца ў свеце. Першае месца займаюць ЗША (19 %), доля Кітая ўзрасла да 15,6 %, доля Японіі склала 15,4 %. Разам тры краіны забяспечваюць роўна палову сусветнай прамысловай вытворчасці (даныя ЮНІДА).

Нарадзіліся Памерлі

13 лютага: Валянцін Тарас, беларускі паэт, крытык і перакладчык (нар. 9.2.1930) 2 сакавіка: Жуан Бернарду Віейра, прэзідэнт Гвінеі-Бісау 7 сакавіка: Ян Арлазораў, расійскі тэатральны і эстрадны акцёр (нар. 26.8.1947) 2 мая: Фёдар Шмакаў, беларускі акцёр, рэжысёр (нар. 1.3(16.2).1917) 6 мая: Валянцін Варэннікаў, савецкі военачальнік, расійскі палітычны дзеяч (нар. 15.12.1923) 19 мая: Роберт Ферчгат, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1998) (нар. 4.6.1916) 20 мая: Алег Янкоўскі, савецкі, расійскі акцёр тэатру і кіно, рэжысёр (нар. 23.2.1944) 27 мая: Клайв Грэнджэр, брытанскі эканаміст, Нобелеўскі лаўрэат па эканоміцы (2003) 6 чэрвеня: Жан Дасэ, французскі імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1980) (нар.19.10.1916) 19 чэрвеня: Сапармурат Авезбердыеў, туркменскі паэт, перакладчык і журналіст (нар. 21.2.1939) 25 чэрвеня: Майкл Джэксан, амерыканскі спявак, танцор, аўтар песень (нар. 29.8.1958) 25 чэрвеня: Зінаіда Стагурская, беларуская велагоншчыца (нар. 9.2.1971) 1 ліпеня: Людміла Зыкіна, руская спявачка (нар. 10.6.1929) 6 ліпеня: Васіль Аксёнаў, савецкі, амерыканскі і расійскі пісьменнік, сцэнарыст, кінадраматург (нар. 20.8.1932) 6 ліпеня: Роберт Стрэйндж Макнамара, 7-ы міністр абароны ЗША 17 ліпеня: Лешак Калакоўскі, польскі філосаф (нар. 1927) 17 ліпеня: Уолтэр Кронкайт, амерыканскі журналіст, тэлевядучы (нар. 4.11.1916) 30 ліпеня: Юрый Курненін, беларускі футбаліст і трэнер (нар. 14.6.1954) 20 жніўня: Сямён Фарада, савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно (нар. 31.12.1933) 27 жніўня: Сяргей Міхалкоў, пісьменнік, паэт, драматург, аўтар тэксту двух гімнаў Савецкага Саюза і гімна Расійскай Федэрацыі (нар. 28.2(13.3).1913) 14 верасня: Патрык Суэйзі, амерыканскі кінаакцёр (нар. 18.8.1952) 27 верасня: Іван Дыхавічны, савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст (нар. 16.10.1947) 1 кастрычніка: Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст (нар. 19.8.1969) 2 кастрычніка: Марэк Эдэльман, польскі палітычны і грамадскі дзеяч яўрэйскага паходжання, кіраўнік паўстання ў Варшаўскім гета (нар. 1919) 30 кастрычніка: Клод Леві-Строс, французскі антраполаг, этнолаг (нар. 28.11.1908) 6 лістапада: Атамар Крэйча, чэшскі акцёр і рэжысёр 8 лістапада: Віталь Гінзбург, савецкі і расійскі фізік-тэарэтык (нар. 4.10.1916) 10 лістапада: Роберт Энке, нямецкі футбаліст (нар. 24.8.1977) 20 лістапада: Раман Трахтэнберг, расійскі шоумен, тэле- і радыёвядучы, акцёр, пісьменнік (нар. 28.9.1968) 4 снежня: Вячаслаў Ціханаў, савецкі і расійскі акцёр (нар. 8.2.1928) 6 снежня: Рупрэхт Гейгер, нямецкі скульптар, мастак-абстрацыяніст 13 снежня: Пол Энтані Самуэльсан, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (нар. 15.5.1915) 16 снежня: Ягор Гайдар, расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст (нар. 19.3.1956) 20 снежня: Брытані Мёрфі, амерыканская актрыса і спявачка (нар. 10.11.1977) 20 снежня: Вера Рыч, англійская паэтэса і перакладчыца, сябра ЗБВБ (нар. 24.4.1936) 21 снежня: Эдвін Крэбс, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1992) (нар. 6.6.1918) 26 снежня: Іў Рашэ, французскі прадпрымальнік, заснавальнік карпарацыі Yves Rocher (нар. 7.4.1930)