Хокан III Сверэсан (, — ) — кароль Нарвегіі (1202—1204), другі пазашлюбны сын нарвежскага конунга Сверыра Сігурдсана.
Біяграфія Пры жыцці бацькі Хокан удзельнічаў у шматлікіх бітвах супраць баглераў («біскупаў»), у прыватнасці ў 1197 годзе каля Осла. Перад смерцю Сверыраў прызначыў яго спадчыннікам, напісаўшы яму ліст з завяшчаннем памірыцца з царкоўнымі іерархамі. Стаўшы каралём, Хокан хутка прызнаў усе патрабаванні біскупаў-выгнаннікаў, і той жа вясной вярнуліся ў Нарвегію. Таксама Хокан заручыўся падтрымкай землеўладальнікаў і сялян, фактычна пазбавіўшы баглераў усякай апоры. Увосень 1202 года яны забілі Інгэ Магнусана, і партыя баглераў фактычна распалася. Нягледзячы на тое, што ў іх неўзабаве з’явіўся новы прэтэндэнт на прастол, Эрлінг Магнусан, яны разумелі, што на той момант не ў сілах змагацца з Хоканам, які стаў аднаасобным кіраўніком усёй Нарвегіі.Хокан III на сайце «Усе манархіі свету»
У Хокана быў канфлікт з мачахай Маргарэтай. Пасля смерці Сверыра яна жадала вярнуцца дамоў у Швецыю разам з дачкой Крысцінай, але Хокан сілком разлучыў іх, бо жадаў пакінуць Крысціну пры двары.
На Ражство 1203 года Хокану нечакана стала дрэнна. Яму пусцілі кроў, але 1 студзеня 1204 года ён сканаў. Пасля яго смерці грамадзянская вайна ў Нарвегіі аднавілася.
Хокан не быў жанаты, і яго спадчыннікам стаў малалетні пляменнік Гутарм Сігурдсан. Але неўзабаве нейкая Інга з Вартэйга, якая звала сябе палюбоўніцай Хокана, абвясціла, што яе сын Хокан народжаны ад караля. Летам 1218 года Інга паспяхова прайшла выпрабаванне гарачым жалезам і даказала паходжанне дзіцяці.
Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя Катэгорыя:Хорфагеры