Ружакветныя (Rosáles) — парадак двухдольных раслін, які ўключае дзевяць сямействаў, самым тыповым з якіх з’яўляецца сямейства .

Класіфікацыя

Гістарычныя класіфікацыі У гістарычнай літаратуры сучаснаму парадку Rosales адпавядае таксон Rosiflorae, які выйшаў з ужывання. У залежнасці ад аўтара, гэты таксон або падзяляўся на тры сямействы (ружавых (Rosaceae), міндальных або слівавых (Amygdalaceae) і яблыневых (Pomaceae)), або ўсе гэтыя тры сямействы групаваліся ў сямейства ружавых.

Сучасны падыход Паводле генетычных даследаванняў, праведзеных групай APG, парадак Urticales (Крапівакветныя), які вылучаецца ў класіфікацыі Кронквіста, насамрэч з’яўляецца часткай Rosales. Акрамя таго, шматлікія сямействы, якія належалі па класіфікацыі Кронквіста да парадку Ружакветныя, цяпер перамешчаны ў іншыя парадкі. Сучасныя сямействы парадку Ружакветныя: Barbeyaceae Cannabaceae — Каноплевыя Dirachmaceae Elaeagnaceae — Лохавыя Moraceae — Тутавыя Rosaceae — Ружавыя Rhamnaceae — Крушынавыя Ulmaceae — Вязавыя, або Ільмовыя Urticaceae — Крапіўныя

У ніжэйпрыведзеным спісе сямействаў, прылічаных да парадку Rosales паводле класіфікацыі Кронквіста, у дужках указаны сучасны парадак: Alseuosmiaceae (Asterales) Anisophylleaceae (Cucurbitales) Brunelliaceae (Oxalidales) Bruniaceae (сямейства групы Euasterids II, канчаткова не размешчана) Byblidaceae (Lamiales) Cephalotaceae (Oxalidales) Chrysobalanaceae (Malpighiales) Columelliaceae (сямейства групы Euasterids II, канчаткова не размешчана) Connaraceae (Oxalidales) Crassulaceae (Saxifragales) Crossosomataceae (сямейства групы Rosids, канчаткова не размешчана) Cunoniaceae (Oxalidales) Davidsoniaceae (Cunoniaceae, Oxalidales) Dialypetalanthaceae (Rubiaceae, Gentianales) Eucryphiaceae (Cunoniaceae, Oxalidales) Greyiaceae (Melianthaceae, Geraniales) Grossulariaceae (Saxifragales) Hydrangeaceae (Cornales) Neuradaceae (Malvales) Pittosporaceae (Apiales) Rhabdodendraceae (Caryophyllales) Saxifragaceae (Saxifragales) Surianaceae (Fabales)

Плады Плады ружакветных сухія або сакавітыя, лістоўкі, каробачкі, арэшкі, касцяніцы, яблыкі. У фарміраванні плода ў шматлікіх родаў удзельнічае гіпантый, які складае аснову адаптыўнасці пладоў да розных агентаў распаўсюджання. Насенне без эндасперма.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Двухдольныя Катэгорыя:Парадкі раслін