Ібрахім Ісмаіл Чундрыгар () — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. Шосты прэм’ер-міністр Пакістана.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1897 годзе ў Ахмадабадзе. У 1920 годзе скончыў Бамбейскі ўніверсітэт. На выбарах 1937 года ён быў выбраны членам Заканадаўчага савета Бамбея. Годам пазней ён стаў намеснікам лідара Мусульманскай лігі ў Заканадаўчым сходзе. Чундрыгар быў лідарам Мусульманскай лігі Бамбея з 1940 па 1945 год.

Калі Пакістан атрымаў незалежнасць, Чундрыгар быў прызначаны міністрам гандлю краіны. Затым ён быў прызначаны паслом Пакістана ў Афганістане. Пазней ён служыў губернатарам Паўночна-Заходняй памежнай правінцыі з лістапада 1951 года па май 1953.

Пасля таго як Сухравардзі сышоў у адстаўку, Іскандэр Мірза прызначыў Чундрыгара, лідара Мусульманскай лігі, прэм’ер-міністрам краіны. Яго знаходжанне на пасадзе прэм’ер-міністра доўжылася менш за два месяцы. Чундрыгар быў вымушаны сысці ў адстаўку 11 снежня 1957 года.

Ібрахім Ісмаіл Чундрыгар быў у большай ступені юрыстам, чым палітыкам. Ён набыў вялікую папулярнасць у народзе, як спецыяліст па канстытуцыйным праве.

Памёр 26 верасня 1960 года.

Катэгорыя:Палітыкі Пакістана Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Пакістана