Каронная калонія () — тып каланіяльнай адміністрацыі ў брытанскай імперыіU.S. Library of Congress — Glossary of terms.

Каронныя калоніі кіраваліся губернатарам, прызначаным каралеўскай уладай (і, пазней, Colonial Office)Jenks, p.70. Хоць гэты тэрмін не ўжываўся ў той час, першай з каронных калоній была Віргінія, пасля таго як каралеўская ўлада атрымала кантроль над ёй у 1624 годзе ад Лонданскай Віргінскай кампаніі (Virginia Company)Porter, p.477.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя тэрмін галоўным чынам ужываўся для тых калоній, якія былі набыты ў выніку войн, такіх як Трынідад і Брытанская Гвіяна. А пасля гэтага моманту ён ужываўся шырэй — для любой калоніі акрамя ўладанняў у Брытанскай Індыі і брытанскіх паселішчаў, такіх як Аўстралія, Канада і Новая Зеландыя (якія пазней сталі дамініёнамі)Olson, p.343.

Тэрмін ужываўся аж да 1981 года, калі Закон аб брытанскім падданстве перакласіфікаваў некалькі астатніх брытанскіх калоній як «Брытанскія залежныя тэрыторыі». З 2002 года яны вядомыя як Брытанскія заморскія тэрыторыі.

Тыпы каронных калоній Існавала тры тыпы каронных калоній: Каронныя калоніі з прадстаўнічымі саветамі, якія мелі адну ці дзве заканадаўчыя палаты, што ўключаюць прызначаных каронай і некаторых выбраных на месцы членаў (Бярмуды, Ямайка, Брытанскі Цэйлон і Фіджы); Каронныя калоніі, з прызначанымі саветамі, якія складаліся з прызначаных каронай членаў, з некалькімі прызначанымі прадстаўнікамі з мясцовага насельніцтва (Брытанскі Гандурас, Сьера-Леонэ і Грэнада); Каронныя калоніі трэцяй, самай малалікай катэгорыі, мелі найменшую аўтаномію і кіравалася непасрэдна губернатарам (Гібралтар і Востраў Святой Алены).Jenks, p.71-4.

Гл. таксама Каронныя землі Брытанскія заморскія тэрыторыі

Спасылкі

Катэгорыя:Брытанская імперыя