«Тарпеда-БелАЗ» — беларускі футбольны клуб з горада Жодзіна, заснаваны ў 1961 годзе. З 1992 года ўдзельнічае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 1994—2001 гадоў). Уладальнік Кубка Беларусі (2016, 2023).
Гісторыя Каманда была заснавана ў 1961 годзе, на базе Беларускага аўтамабільнага завода. Першапачаткова мела назву «Ракета». Першы матч у гісторыі футбольны клуб з Жодзіна правёў 6 мая 1962 года. У Мінску аўтазаводцам супрацьстаяла моцная каманда «Гвардзеец». Сустрэча праходзіла ў роўнай барацьбе, аднак перамогу атрымалі гаспадары — 3:2. Менавіта гэты паядынак і стаў адпраўным пунктам у гісторыі каманды.
Адраджэнне калектыву звязана з імем Якава Шапіры, трэнера, які вывеў «аўтабудаўнікоў» у вышэйшы дывізіён у 2001 годзе.
У 2012 годзе клуб заняў апошняе месца ў Вышэйшай лізе і патрапіў у стыкавыя матчы з «Гарадзеяй», што заняла другое месца ў Першай лізе. У першым матчы «Тарпеда» саступіла з лікам 0:1, але ў другім здолела ўзяць рэванш — 4:0 — і захавала месца ў эліце.
У верасні 2019 года галоўным трэнерам жодзінскай каманды стаў Юрый Пунтус, які ў 2020 годзе здолеў прывесці клуб да яго першых у гісторыі бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі.
2021 год У пачатку 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні.
У кваліфікацыі Лігі канферэнцый УЕФА 2020/2021 клуб сустракаўся з дацкім «Капенгагенам». Праз міжнародныя санкцыі і паветраную блакаду «Тарпеда-БелАЗ» вымушана было правесці хатнюю гульню па-за межамі Беларусі. Першапачаткова разглядаўся варыянт з тульскім стадыёнам «Арсенал», аднак жодзінцам адмовілі, праз што хатняя гульня прайшла на стадыёне «Цэнтральны» ў горадзе Казань, дзе каманда прайграла з лікам 0:5.
Сезон у чэмпіянаце Беларусі атрымаўся няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. У ліпені 2021 года Пунтус пакінуў пасаду галоўнага трэнера, якую заняў яго памочнік Сяргей Зяневіч. Трохі палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, жодзінская каманда фінішавала на восьмым месцы.
2022 год Сезон 2022 жодзінская каманда пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Дзмітрыя Молаша. Старт чэмпіянату атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела паразы ў першых трох матчах, але неўзабаве выправіла становішча і апынулася ў сярэдзіне табліцы. Добрая гульня ў другой палове сезона дазваляла змагацца за больш высокія месцы, аднак няўпэўнены фініш пакінуў жодзінцаў на восьмым радку.
2023 год У 2023 годзе «Тарпеда-БелАЗ» добра пачало чэмпіянат, хутка апынуўшыся сярод лідараў у табліцы. 28 мая 2023 года клуб у другі раз здабыў Кубак Беларусі, перайграўшы ў фінале барысаўскі БАТЭ (2:0). Дзякуючы гэтаму жодзінцы атрымалі месца ў Лізе канферэнцый УЕФА, дзе, аднак, адразу саступілі кіпрскаму АЕКу і выбылі з далейшага розыгрышу. У чэмпіянаце праз шматлікія нічыі «Тарпеда-БелАЗ» хутка перастала прэтэндаваць на чэмпіёнства, аднак працягвала прэтэндаваць на бронзавыя медалі і ў выніку фінішавала на трэцім месцы, другі раз у гісторыі заваяваўшы медалі айчыннага чэмпіянату.
Папярэднія назвы 1961—1967: «Ракета» 1967—1969: «Аўтазаводзец» 1969—1988: «Тарпеда» 1989—1992: «БелАЗ» 1992—2010: «Тарпеда» з 2011: «Тарпеда-БелАЗ»
Дасягненні
БССР Чэмпіён БССР (4): 1970, 1971, 1980, 1981 Срэбраны прызёр чэмпіянату БССР (2): 1972, 1985 Бронзавы прызёр чэмпіянату БССР (2): 1975, 1982 Уладальнік Кубка БССР (8): 1969, 1971, 1972, 1977, 1978, 1981, 1982, 1983
Рэспубліка Беларусь Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2020, 2023, 2024 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2016, 2023 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2001 Самая буйная перамога — 7:1 («Смаргонь», 2021). Самая буйная параза — 1:8 («Дынама» Мінск, 1992; «Беларусь» Мінск, 1992/93).
Цяперашні склад Станам на жнівень 2026 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба.
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
Ігракі ў арэндзе
Трэнерскі штаб Аляксей Бага (нар. 1981) — галоўны трэнер Алег Чарнуха (нар. 1974) — начальнік каманды Валерый Тарасенка (нар. 1981) — старшы трэнер Уладзімір Нявінскі (нар. 1973) — трэнер Яўген Крэсік (нар. 1993) — трэнер Уладзімір Чарнуха (нар. 1995) — трэнер Уладзімір Гаеў (нар. 1977) — трэнер брамнікаў
«Тарпеда-БелАЗ-2» У сезоне 2026 рэзервовая каманда пад назвай «Тарпеда-БелАЗ-2» выступае ў Другой лізе
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
Трэнерскі штаб «Тарпеда-БелАЗ-2» Дзяніс Каролік (нар. 1979) — галоўны трэнер Аляксандр Гранькоў (нар. 1978) — трэнер Аляксандр Чаркас (нар. 1989) — трэнер брамнікаў
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Першая (Д1) 13 15 5 0 10 13–31 10 1/16 фіналу 1992/93 Першая (Д1) 17 32 2 4 26 17–68 8 1/8 фіналу Вылет у Другую лігу 1993/94 Другая (Д2) 8 28 8 10 10 24–29 26 1/8 фіналу 1994/95 Другая (Д2) 10 30 11 6 13 37–35 28 1/16 фіналу 1995 Другая (Д2) 11 14 3 6 5 13–15 15 1/16 фіналу 1996 Другая (Д2) 7 24 8 9 7 24–20 33 1/16 фіналу 1997 Другая (Д2) 5 30 14 8 8 37–25 50 1/16 фіналу 1998 Першая (Д2) 5 30 15 10 5 58–31 55 1/16 фіналу Змена назваў ліг 1999 Першая (Д2) 7 30 11 11 8 55–43 44 1/16 фіналу 2000 Першая (Д2) 7 30 13 6 11 44–36 45 1/16 фіналу 2001 Першая (Д2) 1 28 21 3 4 56–13 66 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2002 Вышэйшая (Д1) 5 26 13 4 9 38–27 43 1/8 фіналу 2003 Вышэйшая (Д1) 6 30 13 10 7 44–25 49 1/8 фіналу 2004 Вышэйшая (Д1) 4 30 19 2 9 57–28 59 1/16 фіналу 2005 Вышэйшая (Д1) 4 26 14 5 7 40–25 47 1/8 фіналу 2006 Вышэйшая (Д1) 11 26 7 9 10 21–27 30 Чвэрцьфінал 2007 Вышэйшая (Д1) 4 26 11 10 5 28–21 43 1/16 фіналу 2008 Вышэйшая (Д1) 13 30 7 10 13 25–36 31 1/8 фіналу 2009 Вышэйшая (Д1) 8 26 10 7 9 31–22 37 Фіналіст 2010 Вышэйшая (Д1) 11 33 7 7 19 33–58 28 1/16 фіналу Пераходныя матчы 2 1 1 0 3–1 2011 Вышэйшая (Д1) 6 33 9 14 10 37–41 41 1/16 фіналу 2012 Вышэйшая (Д1) 11 30 5 9 16 17–39 24 Паўфінал Пераходныя матчы 2 1 0 1 4–1 2013 Вышэйшая (Д1) 5 32 12 6 14 33–38 42 1/8 фіналу 2014 Вышэйшая (Д1) 4 32 13 11 8 38–30 50 1/16 фіналу 2015 Вышэйшая (Д1) 7 26 10 6 10 31–29 36 Уладальнік 2016 Вышэйшая (Д1) 5 30 13 9 8 47–33 48 Чвэрцьфінал 2017 Вышэйшая (Д1) 5 30 14 9 7 43–27 51 1/8 фіналу 2018 Вышэйшая (Д1) 5 30 16 7 7 36–18 55 1/8 фіналу 2019 Вышэйшая (Д1) 6 30 13 6 11 41–36 45 Чвэрцьфінал 2020 Вышэйшая (Д1) 3 30 16 8 6 55–37 56 Паўфінал 2021 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 6 14 38–43 36 Чвэрцьфінал 2022 Вышэйшая (Д1) 8 30 11 10 9 35–32 43 Уладальнік 2023 Вышэйшая (Д1) 3 28 12 13 3 33–18 49 Паўфінал 2024 Вышэйшая (Д1) 3 30 18 8 4 45–21 62 Фіналіст 2025 Вышэйшая (Д1) 6 30 13 10 7 43–30 49 Чвэрцьфінал
Еўракубкі Дэбют клуба ў еўракубках адбыўся 1 ліпеня 2010 года: у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА 2010/11 жодзінцы (якія трапілі ў турнір у як фіналісты Кубка) упэўнена перамаглі ісландскі «Фюлкір», але ў другім саступілі клубу ОФК з Сербіі.
Сезон Кубак РаўндКлуб Першыя матчы Матчы ў адказВынік2010/2011Ліга Еўропы1 к/рФюлкір (Рэйк’явік)3:0 ()3:1 ()6:12 к/рОФК (Бялград)2:2 ()0:1 ()2:32015/2016Ліга Еўропы1 к/рКукесі0:2 ()0:0 ()0:22016/2017Ліга Еўропы2 к/рДэбрэцэн2:1 ()1:0 ()3:13 к/рРапід (Вена)0:0 ()0:3 ()0:32020/2021Ліга канферэнцый2 к/рКапенгаген1:4 ()0:5 ()1:92023/2024Ліга канферэнцый2 к/рАЕК (Ларнака)2:3 ()1:1 ()3:42024/2025Ліга канферэнцый1 к/рМілсамі (Архей)2:4 ()0:0 ()2:42025/2026Ліга канферэнцый1 к/рРаботнічкі (Скоп’е)3:0 ()1:0 ()4:02 к/рМакабі (Хайфа)1:1 ()0:3 ()1:4
Галоўныя трэнеры
Алег Волах (1973—1976) Міхаіл Андружэйчык (1993—1994) Пётр Міхееў (да 1999) Якаў Шапіра (2001 — ліпень 2004) Юрый Малееў (ліпень 2004 — ліпень 2006) Уладзімір Журавель (в. а. у ліпені — лістападзе 2006) Алег Кубараў (лістапад 2006 — снежань 2009) Аляксандр Бразевіч (студзень — ліпень 2010) Сяргей Гурэнка (ліпень 2010 — май 2012) Вадзім Бразоўскі (в. а. у маі — ліпені 2012; ліпень — лістапад 2012) Ігар Крывушэнка (лістапад 2012 — ліпень 2017) Алег Кубараў (ліпень 2017 — снежань 2018) Вадзім Скрыпчанка (студзень — верасень 2019) Сяргей Зяневіч (в.а. у верасні 2019) Юрый Пунтус (верасень 2019 — ліпень 2021) Сяргей Зяневіч (ліпень — снежань 2021) Дзмітрый Молаш (снежань 2021 — снежань 2025) Дзмітрый Лянцэвіч (снежань 2025 — ліпень 2026) Аляксей Бага (з ліпеня 2026)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Тарпеда-БелАЗ