Валянціна Сямёнаўна Вачынская (, в. Бацюты, цяпер Падляскае ваяводства — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1972).
З 1949 года ў калгасе «Расія» Гродзенскага раёна: палявод, з 1957 года загадчыца вытворчым участкам, з 1976 года брыгадзір паляводчай брыгады вучэбна-вопытнай гаспадаркі «Прынёманскі» Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-1971 гадах.
Узнагароды
Узнагароджана двума ордэнамі Леніна (1960, 1972), ордэнам «Знак Пашаны» (1957).
Памяць Імем В. С. Вачынскай названая вуліца ў вёсцы Путрышкі Гродзенскага раёна.
Спасылкі
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання