О́рхава (, ) — вёска ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).

Геаграфія Размешчана за 70 км на поўдзень ад Брэста, за 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Уладава, на поўдні і ўсходзе дзяржаўная граніца з Украінай, на захадзе — з Польшчай. Аўтадарогай звязана з Брэстам. Каля вёскі вадасховішча Орхава.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. З 1870 года маёнткам валодаў пан Каншэўскі, пазней — граф Замайскі. Фальварку належала 417 дзесяцін зямлі.

У 1905 годзе вёска ў Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета ў Дамачаўскім раёне. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 26 вяскоўцаў.

Насельніцтва 579 сялянскіх душ (1858) 121 двор, 727 жыхароў (1897) 1047 жыхароў (1905) 22 двары, 151 жыхар (1921) 104 гаспадаркі, 265 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тамашоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна