Лар’ян (, ) — партовы горад і камуна на паўночным захадзе Францыі, размяшчаецца ў дэпартаменце Марбіян рэгіёна Брэтань.
Гісторыя Горад Лар’ян узнік у першай палове XVII стагоддзя ў вусці ракі Блавэ падчас росквіту гандлю з Індыяй. Першапачаткова склады для марскога гандлю размяшчаліся ў Порт-Луі, а ў 1628 годзе на ўсход ад Порт-Луі былі пабудаваны дадатковыя склады, якія сталі вядомыя як усходнія ( — усход). Пасля 1664 года ў Лар’яне была пабудавана суднаверф французскай Ост-Індскай кампаніі, што спрыяла далейшаму росту горада.
Падчас Другой сусветнай вайны ў горадзе знаходзілася база нямецкіх падводных лодак. Горад падвяргаўся масіраваным авіяналётам саюзнікаў і быў практычна цалкам разбураны, асабліва моцныя бамбардзіроўкі праводзіліся ў студзені—лютым 1943 года. У сучасным Лар’яне пераважае архітэктура 1950-х гадоў.
Эканоміка Асноўнае значэнне ў эканоміцы Лар’яну мае порт, галоўнымі галінамі ў эканоміцы ёсць гандаль, рыбалоўства, пасажырскія перавозкі.
Культура Для прыцягнення турыстаў праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы на вадзе і штогадовы з 1971 года, агульна-кельцкі фестываль этнічнай музыкі.
Гарады-пабрацімы Лар’яна Голуэй, Ірландыя Віга, Іспанія Біркенхед, Вялікабрытанія Вэнтспілс, Латвія Людвігсхафен, Германія Чэске-Будзеёвіцы, Чэхія Дэнізлі, Турцыя
Спасылкі
Афіцыйны сайт горада
Катэгорыя:Гарады Брэтані Катэгорыя:Камуны дэпартамента Марбіян Катэгорыя:Гарады, узнагароджаныя ордэнам Ганаровага легіёна